Дэпо ўзорных мер і ваг
Дэпо ўзорных мер і ваг (руск.: Депо образцовых мер и весов) — першая дзяржаўная метралагічная і паверачная ўстанова Расіі. Створана ў 1842 годзе.
У абавязкі Дэпо ўваходзіла захоўванне эталонаў мер і арганізацыя іх паверкі, а таксама выраб новых эталонаў. Першымі навуковымі захавальнікамі Дэпо ўзорных мер і ваг былі акадэмік Адольф Якаўлевіч Купфер і прафесар Уладзімір Сямёнавіч Глухаў.
У 1892 навуковым захавальнікам Дэпо ўзорных мер і ваг быў прызначаны геніяльны рускі хімік Дзмітрый Іванавіч Мендзялееў. Ужо ў пачатку сваёй дзейнасці па кіраўніцтве Дэпо Д. І. Мендзялееў паставіў перад сабою тры задачы, вырашэнне якіх, па яго меркаванню, павінна было карэннаым чынам змяніць наяўнае становішча спраў у вобласці і мер і ваг: аднаўленне рускіх прататыпаў даўжыні і масы; стварэнне цэнтральнай метралагічнай установы з добра абсталяванымі для навуковых прац лабараторыямі; арганізацыя паверачнай справы на новай аснове.
Першым вынікам дзейнасці Д. І. Мендзялеева было ператварэнне Дэпо ўзорных мер і ваг у 1893 у Галоўную палату мер і ваг, кіраўнікам якой ён і быў прызначаны.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Каменцева Е., Устюгов Н. Русская метрология. М.: Высшая школа, 1975.