Дэрвіш Эраглу
Дэрвіш Эраглу | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
турэцк.: Derviş Eroğlu | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Мехмет Алі Талат | ||||||
Пераемнік | Мустафа Акынджы[d] | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
7 сакавіка 1938[1][2] (87 гадоў) |
||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
![]() |
Доктар Дэрвіш Эраглу́ (турэцк.: Derviş Eroğlu, нарадзіўся 1938 годзе) — прэзідэнт часткова прызнанай дзяржавы Турэцкая Рэспубліка Паўночнага Кіпра (ТРПК) з 23 красавіка 2010 года. Быў прэм'ер-міністрам з 1985 па 1994 год і з 1996 па 2004 год. З’яўляецца лідарам Партыі нацыянальнага адзінства. Яго партыя перамагла на ўсеагульных выбарах у 2009 годзе, у выніку чаго Эраглу зноў стаў прэм’ер-міністрам.
Нарадзіўся ў Фамагуста. Вучыўся ў Стамбульскім універсітэце, Турцыя.
Абраны ў Парламент Паўночнага Кіпра, тады — «Турэцка федэратыўнай дзяржавы Паўночнага Кіпра», у 1976 годзе, быў міністрам адукацыі, культуры, моладзі і спорту ў 1976-77 гадах. З’яўляўся членам канстытуцыйнай асамблеі ТСПК ў лістападзе 1983 года. Як старшыня Партыі нацыянальнага адзінства, з’яўляўся прэм’ер-міністрам ТРПК ў чатырох складах кабінета міністраў з 1985 па 1993 гады. Быў лідарам апазіцыі з 1994 па 1996 год. Зноў быў прэм’ер-міністрам з 1996 года да таго часу, пакуль яго партыя не прайграла ў 2004 годзе ўсеагульныя выбары Турэцкай рэспубліканскай партыі Мехмета Алі Талата. Партыя Эраглу зноў атрымала большасць у парламенце на выбарах 18 красавіка 2009 (44 % ад агульнага ліку галасоў) і Эраглу праз 5 гадоў зноў стаў прэм’ер-міністрам.
21 лістапада 2005 а Эраглу сышоў з пасады старшыні Партыі нацыянальнага адзінства, заявіўшы, што «час маладым ўзяць на сябе кіраванне». Пераабраны старшынёй партыі ў лістападзе 2008 года.
18 красавіка 2010 а былі праведзены прэзідэнцкія выбары на пасаду прэзідэнта ТРСК. Асноўнымі сапернікамі на гэтых выбарах былі Дэрвіш Эраглу і дзеючы прэзідэнт Мехмет Алі Талат. Перамогу, з невялікай перавагай галасоў, атрымаў Дэрвіш Эраглу. Эраглу не з’яўляецца прыхільнікам уз’яднання вострава і лічыцца выразнікам «жорсткай лініі» па адносінах да грэчаскай часткі [3]
Эраглу жанаты, мае чатырох дзяцей і трох унукаў.
Зноскі
- ↑ Derviş Eroğlu // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ Dervis Eroglu // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Türkische Hardliner feiern Wahlsieg Архівавана 31 жніўня 2017. (ням.)