Дэрвіш Эроглу

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Дэрвіш Эроглу
Derviş Eroğlu
Dervis Eroglu 18.5.10 aksami.jpg
сцяг
3-і прэзідэнт Турэцкай Рэспублікі Паўночнага Кіпра
з 23 красавіка 2010 года
Папярэднік: Мехмет Алі Талат
 
Партыя: Партыя нацыянальнага адзінства
Адукацыя:
Дзейнасць: палітык
Нараджэнне: 1938(1938)
Фамагуста, Кіпр

Доктар Дэрвіш Эроглу (турэцк.: Derviş Eroğlu, нарадзіўся 1938 годзе) - прэзідэнт часткова прызнанай дзяржавы Турэцкая Рэспубліка Паўночнага Кіпра (ТРПК) з 23 красавіка 2010 года. Быў прэм'ер-міністрам з 1985 па 1994 год і з 1996 па 2004 год. З'яўляецца лідарам Партыі нацыянальнага адзінства. Яго партыя перамагла на ўсеагульных выбарах у 2009 годзе, у выніку чаго Эроглу зноў стаў прэм'ер-міністрам.

Нарадзіўся ў Фамагуста. Вучыўся ў Стамбульскім універсітэце, Турцыя.

Абраны ў Парламент Паўночнага Кіпра, тады - «Турэцка федэратыўнай дзяржавы Паўночнага Кіпра», у 1976 годзе, быў міністрам адукацыі, культуры, моладзі і спорту ў 1976-77 гадах. З'яўляўся членам канстытуцыйнай асамблеі ТСПК ў лістападзе 1983 года. Як старшыня Партыі нацыянальнага адзінства, з'яўляўся прэм'ер-міністрам ТРПК ў чатырох складах кабінета міністраў з 1985 па 1993 гады. Быў лідарам апазіцыі з 1994 па 1996 год. Зноў быў прэм'ер-міністрам з 1996 года да таго часу, пакуль яго партыя не прайграла ў 2004 годзе ўсеагульныя выбары Турэцкай рэспубліканскай партыі Мехмета Алі Талата. Партыя Эроглу зноў атрымала большасць у парламенце на выбарах 18 красавіка 2009 (44% ад агульнага ліку галасоў) і Эроглу праз 5 гадоў зноў стаў прэм'ер-міністрам.

21 лістапада 2005 а Эроглу сышоў з пасады старшыні Партыі нацыянальнага адзінства, заявіўшы, што «час маладым ўзяць на сябе кіраванне». Пераабраны старшынёй партыі ў лістападзе 2008 года.

18 красавіка 2010 а былі праведзены прэзідэнцкія выбары на пасаду прэзідэнта ТРСК. Асноўнымі сапернікамі на гэтых выбарах былі Дэрвіш Эроглу і дзеючы прэзідэнт Мехмет Алі Талат. Перамогу, з невялікай перавагай галасоў, атрымаў Дэрвіш Эроглу. Эроглу не з'яўляецца прыхільнікам уз'яднання вострава і лічыцца выразнікам «жорсткай лініі» па адносінах да грэчаскай часткі [1]

Эроглу жанаты, мае чатырох дзяцей і трох унукаў.

Зноскі