Дэфібратар
Выгляд
Дэфібратар або дэфібрэр[1] — дрэваапрацоўчая прылада для атрымання драўнянай масы на цэлюлозна-папяровай вытворчасці або на вытворчасці драўняна-валакністых пліт.
У 1931 годзе шведскі інжынер Арнэ Асплунд аформіў патэнт на метад дэфібрацыі драўняных трэсак, які меў прадугледжваў папярэднюю апрацоўку сыравіны парай і потым драбненне абразіўнымі дыскамі. Метад быў ім рэалізаваны ў прыладзе, якую Асплунд назваў дэфібратарам. Пасля ён заснаваў кампанію Defibrator AB, якая спецыялізавалася на вырабе адпаведнага абсталявання.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999. — Т. 1 : А—Л. — 1999. — С. . — 736 с. — ISBN 985-11-0152-4., С.487