Аляксандр Мікалаевіч Булыка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аляксандр Мікалаевіч Булыка
Дата нараджэння 18 сакавіка 1935(1935-03-18) (84 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці мовазнавец
Месца працы
Навуковая ступень доктар філалагічных навук (1981)
Навуковае званне
Альма-матар
Партыя

Аляксандр Мікалаевіч Булы́ка (нар. 18 сакавіка 1935, в. Селішча Навагрудскага р-на) — беларускі мовазнавец, доктар філалагічных навук (1981), прафесар, член-карэспандэнт АН Беларусі (1994[1]).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў БДУ (1959). Настаўнік (з 1959), у Інстытуце мовазнаўства АН1962), загадчык аддзелу[2]. У КПСС з 1961.

Член Навуковага савету «Мова і грамадства» аддзялення мовы і літаратуры АН Расіі, навуковы сакратар Рэспубліканскай тэрміналагічнай камісіі пры АН Беларусі, член камітэту па Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь за навукова-тэхнічныя дасягненні, член савету экспертаў Беларускага вышэйшага сертыфікацыйнага камітэту, член двух саветаў па абароне навуковых прац у галіне мовазнаўства. Член рэдакцыйнага савету бюлетэню АН «Беларуская лінгвістыка».[2]

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Галоўная тэма даследаванняў: гісторыя беларускай літаратурнай мовы. Таксама: аналіз мовы помнікаў старажытнай беларускай літаратуры (мастацкай, дзелавой, канфесіянальнай), даследаванні старабеларускай графікі, арфаграфіі, фанетыкі, марфалогіі, лексікалогіі, моўных кантактаў беларускай мовы з іншымі мовамі.

Асноўныя працы[правіць | правіць зыходнік]

Асабістыя[правіць | правіць зыходнік]

  • «Развіццё арфаграфічнай сістэмы старабеларускай мовы» (1970).
  • «Даўнія запазычанні беларускай мовы» (1972).
  • «Лексічныя запазычанні ў беларускай мове 14—18 стст.» (Мінск, 1980).
  • «Слоўнік іншамоўных слоў» (1993).
  • «Слоўнік іншамоўных слоў» (1999, у 2 тамах).
  • «Беларуска-рускі слоўнік для школ», «Руска-беларускі слоўнік для школ», «Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка» (2005).

У сааўтарстве[правіць | правіць зыходнік]

  • «Гістарычная лексікалогія беларускай мовы» (1970).
  • «Гістарычная марфалогія беларускай мовы» (1979).

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Па спецыяльнасці мовазнаўства.
  2. 2,0 2,1 Усе звесткі па стане на 2001 год.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]