Д-5
Д-5 «Спартакавец» — савецкая вялікая дызель-электрычная падводная лодка, пабудаваная ў 1927—1931 гадах, пяты карабель тыпу Д.
Гісторыя карабля
[правіць | правіць зыходнік]Першапачаткова падводная лодка звалася «Спартакавец», 21 жніўня 1934 была пераназвана ў Д-5, аднак як ва ўжытку так і ў афіцыйных дакументах звалася як «Д-5» так і «Спартакавец». Лодка была закладзена 14 красавіка 1927 на Заводзе ім. Марці № 198 у Мікалаеўе, завадскі № С-28/193, спушчана на ваду 28 верасня 1929 і 5 красавіка 1931 уступіла ў лад, 17 мая ўвайшла ў склад Чарнаморскага флота. У 1940 — у сярэднім рамонце. Д-5 — адзіны карабель праекта, які не праходзіў капітальны рамонт і мадэрнізацыю.
Баявыя паходы
[правіць | правіць зыходнік]1941
[правіць | правіць зыходнік]- 6 — 18 ліпеня
- 18 — 28 жніўня
- 18 — 28 верасня
- 21 — 30 кастрычніка
- 18 — 21 лістапада
- 28 снежня 1941 — 2 студзеня 1942
1942
[правіць | правіць зыходнік]- Транспартаванне грузаў у абложаны Севастопаль
- 15 — 19 чэрвеня
- 20 — 24 чэрвеня
- 26 чэрвеня — 01 ліпеня
- 25 — 29 жніўня
- 1 — 5 верасня
- 19 — 23 верасня
- 28 кастрычніка — 11 лістапада
- 4 — 18 снежня
- 8 снежня артылерыяй патапіла турэцкую шхуну «Качікаглу» (176 брт)
1943
[правіць | правіць зыходнік]- 7 — 21 студзеня
- 10 — 27 лютага
Паваенная служба
[правіць | правіць зыходнік]Пасля 27 лютага 1943 пачатку капітальны рамонт, які доўжыўся да 1948. З 1948 па 1955 — карабель для досведаў. У 1956 годзе разабрана на метал.