Перайсці да зместу

Евангеліён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Евангеліён
яп.: 新世紀エヴァンゲリオン[1]
Жанр drama anime[d], mecha[d], навуковае фэнтэзі[d], псіхалагічны трылер[d], Апакаліптыка і action anime[d]
Стваральнік Hideaki Anno[d] і Gainax[d]
Сцэнарыст
Рэжысёр
Кампазітар
Краіна
Мова японская мова
Колькасць сезонаў 1
Колькасць серый 26[2] (спіс эпізодаў[d])
Вытворчасць
Прадзюсар
Студыя Gainax[d] і Tatsunoko Production[d]
Трансляцыя
Тэлеканал TX Network[d] і Syfy
На экранах 4 кастрычніка 1995[3] — 27 сакавіка 1996
Спасылкі
evangelion.co.jp/… (яп.)
IMDb ID 0112159
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Евангеліён» (яп.: 新世紀エヴァンゲリオン, Shinseiki Evangerion, літ. «Евангелле новага стагоддзя», міжнародная назва — Neon Genesis Evangelion), або скарочана «Ева», — анімэ-серыял у жанры «меха», зняты рэжысёрам Хідэакі Анна на студыі Gainax. Серыял выходзіў з 4 кастрычніка 1995 па 27 сакавіка 1996 года. Сцэнарый напісаны шасцю сцэнарыстамі, аднак у стварэнні сюжэту чацвёртай серыі Анно ўдзелу не прымаў[5]. Супрадзюсарамі серыяла выступілі TV Tokyo і Nihon Ad Systems (NAS). Пасля выходзіла мноства твораў па матывах франшызы, такіх як анімэ, гульні і манга.

Аднайменная манга «Евангеліён» за аўтарствам Ёсіюкі Садамота была першапачаткова прыдумана для стварэння цікавасці да франшызы перад выпускам анімэ-серыяла[6]. Манга пачала публікавацца з 1 лютага 1995 года і была завершана толькі ў чэрвені 2013 года[7][8]. Ёсіюкі Садамота таксама з’яўляўся дызайнерам персанажаў анімэ-серыяла. Паводле яго слоў, каманда праекта дала яму доступ да раскадроўкі серыяла і не ўмешвалася ў працэс стварэння мангі, а ён не кансультаваўся з імі[9].

Анімэ і манга апавядаюць пра барацьбу арганізацыі Nerv з таямнічымі стварэннямі — «Анёламі», якія па невядомых прычынах нападаюць на чалавецтва. З мэтай абароны ад уварвання анёлаў выкарыстоўваюцца біяробаты «Евангеліёны», распрацаваныя арганізацыяй папярэдніцай Nerv — Gehirn (ням. Мозг). Кіраваць гэтымі робатамі могуць толькі некаторыя 14-летнія падлеткі, якіх называюць «Дзецьмі» або «Дзіця», калі гаворка ідзе пра асобнага пілота. Пры гэтым анімэ і манга маюць некаторыя разыходжанні ў сюжэце. Так, напрыклад, у манзе з’яўляецца толькі 12 анёлаў замест 17 у серыяле, і ў першым баі, у адрозненне ад анімэ, удзельнічае Рэй Аянамі на Евангеліёне-01.

Пасля выхаду серыял атрымаў шэраг узнагарод. Таксама набылі папулярнасць і яго асобныя элементы. Так, Сіндзі Ікары і Рэй Аянамі займалі першыя месцы гран-пры часопіса Animage у намінацыях на самых папулярных мужчынскага і жаночага персанажаў адпаведна і ў 2010 годзе былі прызнаныя часопісам Newtype самымі папулярнымі мужчынскім і жаночым анімэ-персанажамі 90-х. Галоўная тэма серыяла (опэнінг) A Cruel Angel’s Thesis стала хітом. Да 2007 года выйшла да 6 тысяч разнавіднасцяў спадарожных серыялу тавараў, а выручка студыі за кошт гэтага серыяла складала больш за 150 мільярдаў ен (каля 1,2 мільярда долараў ЗША)[10]. Розная сувенірная прадукцыя, звязаная з серыялам, выпускаецца і да гэтага часу. Так, напрыклад, выпускалася серыя фігурак Анёлы-XX, звязаная з вобразам Рэй Аянамі і Анёлаў.

  1. Soundtrack “新世紀エヴァンゲリオン” - MusicBrainz Праверана 3 ліпеня 2021.
  2. https://myanimelist.net/anime/30/Neon_Genesis_Evangelion/episode
  3. а б fernsehserien.de Праверана 1 чэрвеня 2020.
  4. Clements J., McCarthy H. The Anime Encyclopedia: A Guide to Japanese Animation Since 1917 — 2001.
  5. Спіс серый, з указаннем сцэнарыстаў
  6. McCarthy H. 1995: Neon Genesis Evangelion // A Brief History of Manga. — Ilex Gif, 2014. — 96 p. — ISBN 978-1781570982.
  7. 貞本義行『新世紀エヴァンゲリオン』ついに完結! (яп.)(недаступная спасылка). GAINAXNet (24 мая 2013). Архівавана з першакрыніцы 15 жніўня 2013.
  8. ヤングエース 25年7月号 (яп.). KADOKAWA. Архівавана з першакрыніцы 25 красавіка 2015. Праверана 14 мая 2019.
  9. Josh Dunham. The Current Status of GAINAX – Interview: Hiroyuki Yamaga & Yoshiyuki Sadamoto (September, 2016) (англ.). Wave Motion Cannon (21 лютага 2017). Архівавана з першакрыніцы 24 лютага 2017. Праверана 14 мая 2019.
  10. 「ヱヴァ」総監督 劇場で"緊急声明"