Апакаліптыка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Апакаліптыка — жанр навуковай фантастыкі, у якім расказваецца пра наступленне якой-небудзь глабальнай катастрофы.

Першыя творы гэтага жанру з'явіліся яшчэ ў эпоху рамантызму ў самым пачатку XIX стагоддзя, але сапраўдны росквіт жанру прыпаў на «халодную вайну», у сувязі з чым класічны сюжэт гэтага жанру апавядае пра тэрмаядзерную вайну.

Дзеянне адбываецца ў час катастрофы: нашэсці іншапланецянаў, паўстанні робатаў, пандэміі, вывяржэнні вулканаў і інш.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Ужо ў 1805 годзе з'явілася паэма ў прозе «Апошні чалавек», напісаная Жан-Батыстам Кузэнам дэ Грэнвілем, у якой тэхнічны прагрэс спрычыняе гібель чалавецтва. Тэма была працягнута ў рамане Мэры Шэлі «Апошні чалавек» (1826), першым у доўгім шэрагу раманаў, прысвечаных гібелі чалавецтва ад эпідэміі. У Расіі тэма «Апошняга чалавека» (магчыма, не без уплыву Шэлі[1]) атрымала ўвасабленне ў вершах Баратынскага («Апошняя смерць», 1827) і Фета («Ніколі», 1879).

У 1816 годзе выйшла паэма Байрана «Цемра», якую пазней сталі лічыць прафетычным апісаннем ядзернай зімы.

На 1832 год газетамі было прызначана сутыкненне Зямлі з каметай Галея — першая «навукова-прадказаная» касмічная катастрофа. Гэтыя толкі адгукнуліся ў апавяданнях Эдгара По «Размова Эйраса і Гарміёны» (1839), Уладзіміра Адаеўскага «Два дні ў жыцці зямнога шара» (1828 — камета мінае, але праз тысячы гадоў састарэлая Зямля падае ў Сонца), Міхаіла Пагодзіна «Галеева камета» (1833), ува ўрыўку Івана Гур'янава «Камета 1832 года» (1832). Імавернае сутыкненне з каметай папулярызаваў у артыкулах і ў рамане канец свету Каміль Флямарыён. Пад яго ўплывам напісаны раман Джорджа Грыфіта «Вольга Раманава» і апавяданне Герберта Уэлса «Зорка».

Зноскі

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]