Елаў-Рывер (Вісконсін, графства Тэйлар)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Елаў-Рывер
англ. Yellow River
Характарыстыка
Даўжыня 105 км
Вадацёк
Вусце Чыпева (Вісконсін)
Размяшчэнне
Водная сістэма Чыпева (Вісконсін) → Місісіпі → Мексіканскі заліў

Краіна
Рэгіён Вісконсін

Елаў-Рывер (англ.: Yellow River, літар. Жоўтая рака) — рака ў цэнтральнай частцы штата Вісконсін, ЗША. Даўжыня 105 км. Вытокі ў графстве Тэйлар, у нацыянальным лесе Шыква́меган, цячэ на паўднёвы захад праз басейн дамбы Мілера, праз г. Джыльман і г. Кэдат, упадае ў р.Чыпева каля возера Вісата, за 8 км на ўсход ад г. Чыпева-Фолс. У мінулым рака мела важнае значэнне для лесасплаву.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • The Columbia Gazetteer of North America / Saul Bernard Cohen. — New York Chichester: Columbia University Press, 2000. — 1157 с. — ISBN 978-0-231-11990-0.