Енс Ліен

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Енс Ліен
Дата нараджэння 14 верасня 1967(1967-09-14)[1] (56 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Прафесія кінарэжысёр
Узнагароды
IMDb ID 0509633
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Енс Ліен (нарв. Jens Lien; нар. 14 верасня 1967) — нарвежскі кінарэжысёр. Уладальнік прэміі «Аманда» за рэжысёрскую працу ў фільме «Недарэчны чалавек».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 14 верасня 1967 года ў Осла, дзе і правёў большую частку дзяцінства. У 1990 годзе паступіў у міжнародную лонданскую кінашколу, якую скончыў у 1993 годзе. Яго дыпломнай, а таксама дэбютнай працай стаў кароткаметражны фільм «Мантана». У гэтым жа годзе ён быў прадэманстраваны ў рамках міжнароднага кінафестывалю кароткаметражных фільмаў у Грымстадзе. На наступны год Ліен падрыхтаваў новы кароткаметражны фільм пад назвай «Мая электрычная кухня» для дэманстрацыі ў Грымстадзе. Створаныя ў 2000 годзе кароткаметражкі «Зачыні дзверы» і «Натуральныя акуляры» былі паказаны ў праграме кароткаментражных фільмаў на Міжнародным канскім кінафестывалі. Да 2003 года Енс займаўся маркетынгам і стварэннем рэкламных ролікаў. Яго дэбютам у вялікім кіно стала карціна «Джоні Ванг». Фільм быў адабраны для пазаконкурснага паказу на Берлінскім міжнародным кінафестывалі, і пасля паказу быў набыты для дэманстрацыі ў Сан-Хасэ, Бруселі і г. д. Ён таксама атрымаў намінацыю на прэмію «Аманда» за лепшы фільм, але прайграў стужцы «Кухонныя байкі».

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 16 кастрычніка 2015.