Ені Рысведс
Выгляд
Ені Рысведс | |
---|---|
Род дзейнасці | велагоншчык |
Дата нараджэння | 6 чэрвеня 1994[1] (30 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ені Клара Крысціна Рысведс (швед. Jenny Klara Kristina Rissveds; нар. 6 чэрвеня 1994, Фалун) — шведская велагоншчыца, чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 2012 годзе выйграла чэмпіянат Еўропы ў юніёрскім заліку. З таго ж года прымала ўдзел у чэмпіянаце свету і Кубку свету па маўнтынбайку. У 2014 годзе заняла другое месца ў заліку элімінатар Кубка свету. У наступным годзе на чэмпіянаце свету Рысведс стала трэцяй у заліку да 23 гадоў. У тым жа годзе на Еўрапейскіх гульнях яна стала восьмай. У 2016 годзе ў дарослым заліку Кубка свету Рысведс стала чацвёртай і выйграла чэмпіянат свету ў моладзевым заліку. На Алімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанейра Ені Рысведс прынесла Швецыі першае ў гісторыі жаночае золата ў веласпорце.
Зноскі