Ені Юхансан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Ені Юхансан
Партрэт
Род дзейнасці плыўчыха
Дата нараджэння 15 чэрвеня 1988(1988-06-15) (33 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Сайт jenniejohansson.se
Commons-logo.svg Ені Юхансан на Вікісховішчы

Ені Юхансан (швед. Jennie Johansson; нар. 15 чэрвеня 1988 года, Хедэмура, Швецыя) — шведская плыўчыха, чэмпіёнка свету 2015 года ў заплыве на 50 метраў брасам. Шматразовая призёрка чэмпіянатаў Еўропы. Прадстаўляла Швецыю ў плаванні на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года. Спецыялізуецца ў плаванні брасам на дыстанцыях 50 і 100 метраў.

Першага поспеху дабілася ў 2006 годзе, стаўшы чэмпіёнкай Швецыі сярод юніёраў. У 2009 годзе выйграла бронзавую ўзнагароду на дарослым чэмпіянаце Еўропы на кароткай вадзе. Пасля гэтага шматкроць падымалася на подыум чэмпіянатаў Еўропы, аднак залатую ўзнагароду так і не заваёўвала.

У 2012 годзе ў складзе зборнай Швецыі прыняла ўдзел у Алімпійскіх гульнях у Лондане, прыняўшы ўдзел у заплывах на 100 метраў брасам і ў заплыве камбінаванай эстафеты 4 × 100 метраў, у абедзвюх дысцыплінах заняла выніковае 10-е месца.

У 2015 годзе на чэмпіянаце свету ў Казані выйграла званне чэмпіёнкі свету ў заплыве на 50 метраў брасам, паўтарыўшы свой уласны асабісты рэкорд 30,05. Таксама стала сярэбраным прызёрам чэмпіянату ў заплыве камбінаванай эстафеты 4 × 100 метраў, у якім зборная Швецыі саступіла менш секунды камандзе Кітая.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]