Епіскапскі палац (Верона)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Уваходны партал палаца
Біскупскі палац

Біскупскі палац (італ.: Palazzo Vescovile) — рэзідэнцыя епіскапа Вероны (Італія). Размешчаны побач з кафедральным саборам і царквой Сан-Джавані ін Фонтэ.

Палац пабудаваны вакол зубчастай вежы, збудаванай у 1172 годзе пры біскупе Аньібене (ад імя епіскапа вежа атрымала сваю назву). Сваё сучаснае аблічча будынак набыў у XVI стагоддзі. Уваход упрыгожаны рэнесансным парталам (1502 год) са статуямі Дзевы Марыі, апосталаў Пятра і Паўла і архангела Міхаіла, створаных Джавані да Верона. Унутраныя памяшканні палаца ўпрыгожаны фрэскамі Брузасорчы.

Памяшканне палаца ў наш час працягвае выкарыстоўвацца як рэзідэнцыя кіруючага біскупа горада.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Рэнца К'ярэлі. Верона. — Фларэнцыя: Bonechi Edizioni, 2006. — С. 53. — ISBN 88-7204-523-1.