Ерэванская тэлевежа
Выгляд
| Ерэванская тэлевежа | |
|---|---|
| | |
| Краіна | |
| Месцазнаходжанне | Арменія, Ерэван |
| Будаўніцтва | 1974—1977 |
| Прызначэнне | Тэле- і радыёвяшчанне |
| Адкрыццё | 1977 |
| Вышыня | 311,7 м |
| Вышыня па даху | 311,7 |
| Emporis | 1226770 |
| SkyscraperPage | 42565 |
Ерэванская тэлевежа — збудаванне вышынёй 311,7 м у Ерэване, сталіцы Арменіі.
Будаўніцтва вежы працягвалася з 1974 па 1977 гады, яна павінна была замяніць старую 180-мятровую тэлевежу, павялічыўшы ў 2 разы магутнасць прыёму. Быўшы найвышэйшым збудаваннем у Арменіі і ў Закаўказзі ў цэлым, вежа з’яўляецца 32-й па вышыні тэлевізійнай вежай у свеце.
Вежа мае трохвугольную форму ў плане, вага складае 1900 тон. Ніз вежы знаходзіцца на вышыні каля 1170 метраў над узроўнем мора. Перадатчыкі вежы ахопліваюць значную частку Арарацкай раўніны.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ерэванская тэлевежа- Інфармацыя на en.structurae.de Архівавана 10 сакавіка 2013. (англ.)