Ефрасіння Паўлаўна Ляснічая

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ефрасіння Паўлаўна Ляснічая
Дата нараджэння 4 кастрычніка 1903(1903-10-04)
Месца нараджэння
Дата смерці 30 верасня 1976(1976-09-30) (72 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна

Ефрасіння Паўлаўна Ляснічая (4 кастрычніка 1903, в. БрушкаваДрысенскі павет, Віцебская губерня — 30 верасня 1976, Верхнядзвінскі раён) — работнік сельскай гаспадаркі, Герой Сацыялістычнай Працы.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Працоўную дзейнасць пачала ў 1931 годзе ў калгасе «Новы свет» Дрысенскага раёна.

З 1944 года звеннявая льнаводчага звяна ў калгасе «Прафінтэрн», у 1958—1961 гадах — палявод у калгасе імя Ільіча Верхнядзвінскага раёна.

Званне Героя Сацыялістычнай працы Ефрасінні Паўлаўне прысвоена ў 1949 годзе за атрыманне высокіх ураджаяў лёну.

Памерла Ефрасіння Паўлаўна 30 верасня 1976 года. Пахавана ў в. Луначарскае Верхнядзвінскага раёна.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Герой Сацыялістычнай Працы (1949)
  • За плённую працу, вялікі ўклад у развіццё гаспадаркі ў 1965 годзе ўдастоена звання «Заслужаная калгасніца».
  • Ордэн Леніна

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Лесничая Ефросинья Павловна // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. — Кн. 2. — С. 57.
  • Лесничая Ефросинья Павловна // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. — Витебск : Витебская областная типография, 2009. — С. 265.
  • Лесничая Ефросинья Павловна // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник / сост.: И. Н. Кулан, В. И. Козак, Е. Е. Соколов; под общ. ред. А. Н. Новикова. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. — С. 140.
  • Ляснічая Ефрасіння Паўлаўна // Памяць: Верхнядзвінскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: У. С. Богаў [і інш.]; уклад. А. Ф Бубала; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : Паліграфафармленне, 2000. — Кн. 2. — 233.
  • Демешко, З. Суровое поле / З. Демешко // Знаменосцы трудовой славы / сост.: Г. С. Гужва [и др]; рец. Б. В. Стрельцов. — Минск : Беларусь, 1984. — С. 193—196.