Дрысенскі павет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Дрысенскі павет
Герб губерні
Герб губерні
Губерня
Цэнтр
Утвораны
1776
Скасаваны
1923
Плошча
2568,9 вёрст (1897)
Насельніцтва
97 083 жыхароў (1897)
Vitebskaya Gub Drissenskiy uezd.png

Дры́сенскі паве́т — адміністрацыйная адзінка ў складзе Пскоўскай і Полацкай губерняў, Полацкага намесніцтва, Беларускай і Віцебскай губерняў, якая існавала ў 1772—1923 гадах. Цэнтр — горад Дрыса.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны 24 жніўня (4 верасня) 1776 г. у складзе Полацкай губерні Расійскай імперыі пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай. 12 (23) снежня 1796 г. скасаваны, яго тэрыторыя перададзена ў склад Беларускай губерні. 27 лютага (11 сакавіка) 1802 г. павет быў адноўлены ў складзе Віцебскай губерні. Плошча павета складала 2568,9 кв. вёрст.

У студзені 1919 г. Клясціцкая воласць перададзена ў Полацкі павет. Паводле мірнага дагавора Расіі з Латвіяй ад 11 жніўня 1920 г. Прыдруйская і Пустынская воласці ўвайшлі ў склад Латвіі. 15 лютага 1923 г. Дрысенскі павет быў скасаваны, яго тэрыторыя была далучана да Полацкага павету.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Па дадзеных перапісу 1897 года, ў павеце пражывала каля 97 тыс. чал.[1] У тым ліку беларусаў - 86,2%, яўрэяў - 9,1%, палякаў - 2,4%, рускіх - 1,6%. У працэнтных адносінах па долі беларусаў сярод іншых народаў Дрысенскі павет перавышаў усе іншыя паветы Віцебскай губерні[2].

У павятовым горадзе Дрысе пражывала 4238 чал.

Адміністрацыйны падзел[правіць | правіць зыходнік]

У 1906 годзе ў склад павета ўваходзіла 17 воласцей:

Воласць Валасны цэнтр
Асвейская м. Асвея
Дзернавіцкая м. Дзёрнавічы
Замашанская маёнтак Савейкі
Зябкаўская в. Зябкі
Ігналінская в. Царкоўна
Каменская засценак/фальварак Перасыпы (?)
Каханавіцкая маёнтак Каханавічы
Клясціцкая слабада Клясціцы
Прыдруйская в. Белае
Пустынская пагост Пустынь
Сар’янская пагост Дзегцярова Ніжняе
Стрыжанская в. Семянова
Сушкоўская в. Сушкі
Tаболкаўская в. Жоўніна
Філіпаўская в. Прудзінкі
Юстыянаўская в. Цясты
Юхавіцкая м. Юхавічы

Мястэчкі Дрысенскага павета:

Павет меў 811 паселішчаў сельскага тыпу, 24 царквы, 11 касцёлаў, некалькі сінагог і яўрэйскіх школ, у 1886 г. — 9, у 1897 г. — 59 школ усіх тыпаў.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

  • Ісаак Аскназій (1856-1902) — рускі і яўрэйскі жывапісец-біблеіст.
  • Казімір Бердыган (1894—1972) — беларускі хірург, доктар медыцынскіх навук, прафесар.
  • Тарас Хадкевіч (1912—1975) — беларускі пісьменнік, паэт, перакладчык, публіцыст, заслужаны работнік культуры БССР.
  • Ігнат Храпавіцкі (1817—1893) — беларуска-польскі паэт, перакладчык, фалькларыст, грамадскі дзеяч.
  • Ян Чэрскі (1845-1892) — геолаг і географ, даследчык Сібіры.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Камінкі, М. Дрысенскі павет / Мікалай Дрысенскі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 3. Гімназіі — Кадэнцыя / БелЭн; Рэдкал.: Г.П.Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э.Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. – С. 303. — ISBN 985-11-0041-2.

Зноскі

  1. Дадзеныя агульнага перапісу насельніцтва Расійскай імперыі на "Демоскоп Weekly"
  2. Этнокультурные процессы Белорусского Подвинья (Витебщины) в прошлом и настоящем / А. Вл. Гурко [и др.]; науч. ред. А. Викт. Гурко ; Нац. акад. наук Беларуси, Центр исслед. белорус. культуры, языка и лит., Ин-т этнографии и фольклора имени Кондрата Крапивы. — Минск : Беларуская навука, 2017. С.205