Жанна Станіславаўна Сахарава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Жанна Станіславаўна Сахарава
Дата нараджэння 21 лістапада 1935(1935-11-21) (88 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Жанна Станіславаўна Сахарава (нар. 21 лістапада 1935, пас. Кляны, Дубровенскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Беларускі політэхнічны інстытут у 1959 годзе. Працавала ў Краснаярску, з 1963 года — старшы архітэктар, кіраўнік групы архітэктараў, галоўны архітэктар праектаў у Белпрампраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1963 года. Пражывае ў г. Мінск.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Мінскі электратэхнічны завод імя В. І. Казлова
Аўтатрактарны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): панчошная фабрыка ў Брэсце (1966), корпус аўтатранспартнага факультэта Беларускага політэхнічнага інстытута (1973), комплекс будынкаў электратэхнічнага завода (1986) у Мінску, комплексы «Лясное», «Таньчына» (1983).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]