Перайсці да зместу

Жанчыны чакаюць

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Жанчыны чакаюцьM:
шведск.: Kvinnors väntan
Постар фільма
Жанр драматычны фільм і кінакамедыя[3]
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Працягласць 107 хв.
Краіна
Мова шведская мова[1]
Год 3 лістапада 1952[2]
IMDb ID 0044811

«Жанчыны чакаюць» (шведск.: Kvinnors väntan) — чорна-белая драма рэжысёра Інгмара Бергмана па творы Гуна Грута. Прэм’ера фільма адбылася 3 лістапада 1952 года.

Ракель, Марта, Карын і Анэт замужам за чатырма братамі. Чакаючы ў загарадным доме вяртання сваіх мужоў, кожная распавядае гісторыю свайго замужжа. Ракель наракае на тое, што муж не ўхваляў яе уласную справу. Марце спачатку не хацелася выходзіць замуж і нараджаць дзіцяці. Карын распавяла аб сваіх прыгодах у ліфце, калі яны былі там з мужам. Пакуль жанчыны пляткараць, Май, малодшая сястра Марты, збіраецца збегчы са сваім палюбоўнікам.

  • Аніта Б’ёрк — Ракель
  • Эва Дальбек — Карын
  • Май-Брыт Нільсан — Марта
  • Айна Таўбэ — Анэт
  • Гунар Б’ёрнстранд — Фрэдрык Лабеліус
  • Біргер Мальмстэн — Марцін Лабеліус
  • Карл-Арнэ Хольмстэн — Эўген Лабеліус
  • Хока Вестэргрэн — Паўль Лабеліус
  • Ярл Кул — Кай
  • Герд Андэрсан — Май
  • Б’ёрн Б’ельфвенстам — Хенрык Лабеліус

Здымачная група

[правіць | правіць зыходнік]
  • Рэжысёр-пастаноўшчык: Інгмар Бергман
  • Сцэнарыст: Інгмар Бергман
  • Аператар: Гунар Фішэр
  • Прадзюсар: Алан Экелюнд
  • Мастак-пастаноўшчык: Нільс Свенваль
  • Кампазітар: Эрык Нордгрэн
  • Гукарэжысёр: Свен Хансен
  • Мантажор: Оскар Розандэр
  • Мастак па касцюмах: Барбра Серман
  • Грымёр: Карл Люндх

Зноскі

  • Hauke Lange-Fuchs: Ingmar Bergman: Seine Filme — sein Leben, Heyne, München 1988, ISBN 3-453-02622-5, S. 90-94.