Перайсці да зместу

Жар-птушка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Інфармацыя
Лагатып Вікісховішча Firebird (Slavic folklore) на Вікісховішчы
Іван-Царэвіч і жар-птушка (ілюстрацыя Івана Білібіна).

Жар-птушка, таксама Дра-птах — цудоўная птушка ў усходнеславянскай міфалогіі.

Руская чарадзейная казка сцвярджае, што кожнае пяро Жар-птушкі «настолькі дзіўнае і прамяністае, што калі прынесці яго ў цёмную святліцу, яно так заззяе, быццам там запалілі мноства свечак».

Залатая афарбоўка Жар-птушкі, яе залатая клетка звязаны з тым, што птушка прылятае з іншага свету («трыдзясятага царства»), адкуль паходзіць усё, што мае залатую афарбоўку.

Жар-птушка можа выступаць у ролі выкрадальніка. Тут яна мае шмат агульнага з Вогненным Змеям: яна забірае маці героя казкі «за трыдзевяць» зямель.

Параўнальны аналіз дазваляе меркаваць пра старажытную сувязь Жар-птушкі і славацкай «птушкі-агневіка» з іншымі міфалагічнымі вобразамі, якія звязаны з агнём, у прыватнасці з вогненным канём-птушкаю.

Прататып Жар-птушкі — паўлін[1].

У 2009 годзе стала сімвалам конкурсу песні Еўрабачанне-2009, які праходзіў у Маскве.

  • Мифы народов мира. Энциклопедия: в 2 т. / рэдкол.: С. А. Токарев (гл. ред.). — 2-е изд. — М.: «Советская Энциклопедия», 1987. — т. 1. А-К (Корейская мифология). — 720 с.