Жeљeзницe Peпубликe Cpпcкe / Željeznice Republike Srpske (скарочана ЖPC ці ŽRS) — дзяржаўная чыгуначная кампанія Рэспублікі Сербскай, энтытэта Босніі і Герцагавіны; з'яўляецца адной з дзвюх найбуйнейшых чыгуначных кампаній у Босніі (другая — Željeznice Federacije Bosne i Hercegovine, Чыгункі Федэрацыі Босніі і Герцагавіны). У веданні ЖРС знаходзяцца 424 км чыгунак Рэспублікі Сербскай[1]. Кампанія ўтворана ў 1991 годзе пад назвай «Жељезнице Српске», але пасля Дэйтанскага пагаднення атрымала сучасную назву[2].