Жоўтая сітаўка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Жоўтая сітаўка
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Motacilla flava (Linnaeus, 1758)

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  178483
NCBI  180448
EOL  8846611
FW  369333

Жо́ўтая сі́таўка[1], пліска жоўтая (Motacilla flava) — невялікая стройная птушка сямейства сітаўкавых, жыве на шырокай тэрыторыі Еўропы, Азіі, Афрыкі і Аляскі. Як і іншыя віды сітавак, вылучаецца сваім доўгім хвастом, якім пастаянна калыхае з боку ў бок, а таксама яркім жоўтым апярэннем брушка ў дарослых птушак.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня цела 16-18 см, размах крылаў 23-27 см. Верх цела аліўкава-зялёны, ніз жоўты. Афарбоўка галавы вельмі адрозніваецца ў розных падвідаў (асабліва ў гнездавы перыяд). Могуць быць формы, падобныя да горнай і жоўтагаловай плісак. У паслягнездавы перыяд афарбоўка ў абодвух полаў менш кантрастная, таму падвіды ў палявых умовах амаль не адрозніваюцца. Маладыя больш аднатонныя. Голас: кароткі шчабятлівы спеў.

Галоўныя рысы падвідаў у гнездавы перыяд:

  • M. f. flava — верх галавы цёмна-папялісты, светлае брыво, чорныя бакі галавы і жоўтае горла;
  • M. f. iberiae — верх галавы цёмна-папялісты, чарнаватыя шчокі, брыво не выразнае, горла белае;
  • M. f. cinereocapilla — верх галавы папялісты, шчокі чарнаватыя, брыво не бачнае, горла белае;
  • M. f. beema — верх галавы папялісты, светлае брыво, праз вока праходзіць чорная паласа, горла белае;
  • M. f. thunbergi — верх галавы папялісты, чорныя шчокі аддзяляюцца белымі «вусамі» ад жоўтага горла;
  • M. f. feldegg — галава чорная, жоўтае горла;
  • M. f. lutea — галава, горла і грудзі жоўтыя, патыліца зеленаватая;
  • M. f. flavissima — бакі галавы і горла жоўтыя, верх цела аліўкава-жоўты, вельмі выразнае жоўтае брыво.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Арэал: Палеарктыка (акрамя крайняй поўначы і часткі Вялікабрытаніі, а таксама часткі крайняга поўдня, Аравійскага п-ва, Гімалаяў, паўднёвага ўсходу Кітая, Карэі і Японіі), поўнач і ўсход Аляскі. На поўначы насяляе кусцістую тундру з групамі кустоў і карлікавых дрэў; у сярэдніх шыротах — лугі і пашы з адзінкавымі кустамі, у далінах рэк, палі з нізкай расліннасцю (напр., канюшына, люцэрна) і купкамі кустоў (нават далёка ад вады), пясчаныя дзюны ўздоўж рэк; на поўдні — таксама групы кустоў на ўзвышшах салёнах балот, рачныя паплавы. На Каўказе даходзіць да 2500 м, у Карпатах — да 700 м. На Беларусі звычайны на гнездаванні пералётны і транзітна мігрыруючы від.

Пералётны від, папуляцыі з паўднёвай часткі арэала аселыя. Месца зімовак: трапічная Афрыка на поўдзень ад Сахары, Паўднёва-Усходняя Азія, Філіпіны, Зондскі і Малайскі архіпелагі.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Гняздо ладзіць на зямлі, пад прыкрыццем густых травяністых раслін (часта на схілах яроў). Знешняя частка з кароткіх, тоўстых і завялых сцёблаў і лістоў траў, якія выступаюць у розныя бакі па-за краі гнязда, сярэдняя частка — з вузейшых лістоў траў; высцілка з тонкіх, сухіх травінак і даволі тоўстага слоя валосся.

Яйкі (4-6, часам 3-7) пераважна сярэднепадоўжаныя з даволі вострым вузейшым канцом, жаўтаватыя, бела-карычневыя або шаравата-белыя з вельмі густымі і дробнымі светла-карычневымі плямкамі, якія часта закрываюць фон, часам прысутнічаюць цёмныя воласападобныя штрышкі.

Зноскі

  1. Жоўтая сітаўка ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.14. Мн., 2002, С.423, арт.Сітаўкі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік / пад рэд. М. Нікіфарава. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000.