Перайсці да зместу

Жыдыкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Жыдзікай)
Мястэчка
Жыдыкі
літ.: Židikai
Герб
Герб
Краіна
Павет
Раён
Сянюнія
Каардынаты
Вышыня цэнтра
116 м
Насельніцтва
  • 440 чал. (1 сакавіка 2011)[1]
Часавы пояс
Жыдыкі на карце Літвы
Жыдыкі (Літва)
Жыдыкі

Жыдыкі[2], таксама Жыдзі́кай[3] (літ.: Židikai, жам. Žėdėkā)— мястэчка ў Мажэйкаўскім раёне Цельшаўскага павета Літвы. Цэнтр Жыдыкаўскай сянюніі. Месцяцца за 21 км на захад ад горада Мажэйкі. За 4 км паўночны захад ад Жыдыкаў выток ракі Лосіс.

Заснаваны ў 1568 годзе (ст.-бел.: Жидыки[2]), маёнтак у Цельшаўскім павеце. Належалі езуітам, па скасаванні ордэна ўласнасць камісіі эдукацыйнай, з 1781 года ўласнасць Антонія Гелгуды[4].

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года Жыдыкі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі. У другой палове XIX стагоддзя былі аднайменныя мястэчка і маёнтак у Цельшаўскім павеце, цэнтр Жыдыкаўскай воласці. У 1859 годзе было 15 дамоў, 155 жыхароў[4]. У мястэчку быў парафіяльны каталіцкі касцёл, каталіцкая капліца, сінагога, жыдоўскі малітоўны дом, валасное праўленне, дом прытулку, народная школа, 14 крам, 3 дробныя гарбарні. Уклада-заліковае таварыства заснавана ў 1879 годзе. Маёнтак уласнасці Пуслоўскіх[4].

З 1918 года ў складзе Літвы.

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]

У мястэчку жыла і памерла літоўская пісьменніца Шатрыёс Рагана (Марыя Пячкаўскайце).