Жэлька Цвіянавіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Жэлька Цвіянавіч
сербск.: Жељка Цвијановић
Прэзідэнт Рэспублікі Сербскай
19 лістапада 2018 — 15 лістапада 2022
Папярэднік Milorad Dodik[d]
Пераемнік Milorad Dodik[d]
Prime Minister of Republika Srpska
12 сакавіка 2013 — 19 лістапада 2018
Папярэднік Aleksandar Džombić[d]
Пераемнік Radovan Višković[d]
Serb member of the Presidency of Bosnia and Herzegovina[d]
з 16 лістапада 2022
Папярэднік Milorad Dodik[d]
Chairman of the Presidency of Bosnia and Herzegovina[d]
16 лістапада 2022 — 16 ліпеня 2023
Папярэднік Šefik Džaferović[d]

Нараджэнне 4 сакавіка 1967(1967-03-04)[1] (57 гадоў)
Веравызнанне Сербская праваслаўная царква
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жэлька Цвіянавіч (сербск.: Жељка Цвијановић, Željka Cvijanović, народжаная Грабовац; нар. 4 сакавіка 1967 г., Тэсліч, СР Боснія і Герцагавіна, Югаславія) — палітычны і дзяржаўны дзеяч Босніі. Сербскі член Прэзідыума Босніі і Герцагавіны з 2022 года. У мінулым — прэзідэнт Рэспублікі Сербскай (2018—2022), прэм’ер-міністр Рэспублікі Сербскай (2013—2018).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 4 сакавіка 1967 года ў Тэслічы ў СФРЮ. Дачка баснійскага серба па бацькоўскай лініі і баснійскай харваткі па матчынай лініі.

Скончыла ў Тэслічы пачатковую і сярэднюю школы. Вучылася на філасофскім факультэце Сараеўскага ўніверсітэта.

Скончыла філасофскі факультэт Баня-Лукскага ўніверсітэта. Працягнула адукацыю ў галіне дыпламатычнага і консульскага права на юрыдычным факультэце Баня-Лукскага ўніверсітэта. Абараніла дысертацыю на тэму «Міжнародна-прававая пазіцыя Еўрапейскага Саюза».

Да прыходу ў вялікую палітыку працавала настаўнікам англійскай мовы.

З лютага 2006 г. займала пасаду дарадцы прэм’ер-міністра Рэспублікі Сербскай па пытаннях еўрапейскай інтэграцыі і супрацоўніцтва з міжнароднымі арганізацыямі, пасля чаго была абрана кіраўніком кабінета прэм’ер-міністра Рэспублікі Сербскай.

Узначальвала аддзел каардынацыі і еўрапейскай інтэграцыі ва ўрадзе Рэспублікі Сербскай і была членам-экспертам Камітэта па еўрапейскай інтэграцыі і рэгіянальным супрацоўніцтве Нацыянальнага сходу Рэспублікі Сербскай.

Ва ўрадзе Рэспублікі Сербскай пад кіраўніцтвам прэм’ер-міністра Аляксандра Джомбіча з 29 снежня 2010 года была міністрам эканамічных сувязяў і рэгіянальнага развіцця.

Выбрана прэм’ер-міністрам Рэспублікі Сербскай 12 сакавіка 2013 года. У снежні 2014 года пераабрана на пасаду прэм’ер-міністра Рэспублікі Сербскай.

На ўсеагульных выбарах у Босніі і Герцагавіне 2018 года абрана на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Сербскай.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]