ЗІС-115

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

ЗІС-115 (руск.: ЗИС-115) — савецкі браніраваны аўтамабіль вышэйшага класа. Быў выпушчаны абмежаванай серыяй ў канцы 1940-х гадоў на аўтамабільным заводзе імя Сталіна. Прызначаўся для вышэйшых кіраўнікоў СССР — членаў Прэзідыума ЦК ВКП(б). Адзін з аўтамабіляў ЗІС-115 выкарыстоўваўся Іосіфам Сталіным у якасці асноўнага службовага аўтамабіля. Некалькі аўтамабіляў былі падораныя кіраўнікам іншых краін: Кім Ір Сену, Маа Цзэдуну, старшыні ЦК Польскай Аб'яднанай Рабочай партыі Баляславу Беруту, прэзідэнту Фінляндыі.

Усяго з 1948 па 1949 было выпушчана 32 лімузіна.

Канструкцыя[правіць | правіць зыходнік]

Пазначэнне ЗІС-115 меў аўтамабіль у зборы, шасі — ЗІС-110С, кузаў у зборы — ЗІС-145[1].

Кузаў машыны ўяўляў сабой замкнёную бронекапсулу, абшытую звонку кузаўнымі панэлямі ад ЗІС-110. Бронекапсула, з супрацьпульнай і супрацьаскепкавай абаронай, выраблялася са сталі таўшчынёй 6,3 мм. Таўшчыня шкла — 75,5 мм, праз вялікую вагу бакавыя вокны падымаліся з дапамогай гідраўлічных дамкратаў. У машыны былі падвойнае дно, падвойны дах і асабліва ўзмоцненая задняя сценка. Уласная масса аўтамабіля складала 4200 кг. Усе агрэгаты шасі былі мадэрнізаваныя і ўзмоцнены ў адпаведнасці з павелічэлай нагрузкай. Спецыяльна для гэтай мадэлі былі распрацаваныя новыя шыны 7,50-17 большага дыяметру (820 мм). Знешне машыну можна было адрозніць па іншых каўпаках колаў (аўтамабіль меў узмоцненыя масты) і дадатковай фары спераду.

Бранекорпус выпускалі на ваенным Падмаскоўным заводзе. Кожная бранявая панэль на кожнай машыне праходзіла ваенную прыёмку і падвяргалася выпрабавальнаму абстрэлу на адпаведнасць вышэйшай катэгорыі абароны.

Тэхнічныя характарыстыкі
Гады выпуску 1948-1949
Рухавік ЗІС-115, бензінавы, васьміцыліндравы, радны
Аб'ём, см³ 6005
Магутнасць 162 к.с. пры 3600 аб / хв
Каробка перадач 3-ступеньчатая, механічная
Макс. хуткасць 100 км/г

Зноскі

  1. Заглянем в святцы // За рулём : часопіс. — 1998. — № 4. — С. 160. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • "Автомобили АМО-ЗИС-ЗИЛ: ЗИС-115". ЗИС-110. «DeAgostini». №28: с. 9-10. 2016. ISSN 2409-0115. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]