Забалаць (пагранічная застава)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Пагранічная застава «Забалаць» — падраздзяленне Лідскага пагранічнага атраду на ўчастку беларуска-літоўскай мяжы. Размешчана па адрасе вёска Забалаць, вул. Савецкая, 29.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пачала фарміравацца ў студзені 1993 года, у складзе камендатуры «Ліда» Смаргонскага пагранічнага атраду. З 1 лістапада 1993 года падраздзяленне ўзяло пад ахову дзяржаўную мяжу працягласцю каля 20 км. Першапачаткова адміністрацыйныя памяшканні падраздзялення размяшчаліся ў «Доме калгасніка» у мястэчку Забалаць. Па заканчэнні будаўніцтва будынка пагранічнай заставы ў 1995 годзе ў адпаведнасці з Праграмай уладкавання граніцы Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, падраздзяленне перадыслакавалі на новае месца на ўскраіне мястэчка Забалаць.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]