Закапанскі стыль
Закапа́нскі стыль — архітэктурны стыль, уведзены Станіславам Віткевічам у 90-х гадах XIX стагоддзя. У асноўным выкарыстоўваўся ў будаўніцтве пансіянатаў.
Віткевіч за ўзор узяў традыцыйны стыль будаўніцтва падгальскіх гуралаў, узбагаціўшы яго элементамі мадэрну, імкнуўся стварыць аснову для сучаснай польскай народнай архітэктуры на аснове культуры Падгалля. Першыя праекты рэалізоўваў у загарадных хатах і вілах у курортным горадзе Закапанэ. Прапагандыстамі яго стыля былі між іншых Уладзіслаў Матлякоўскі, Валерый Эліяш-Радзікоўскі і Яраслаў Вайцяхоўскі.
У закапанскім стылі выраблялася таксама мэбля, гаспадарчыя прылады, адзенне, вырабы з парцаляну, музычныя інструменты і сувеніры. Элементы культуры гуралаў пранікалі таксама ў творчасць кампазітараў і пісьменнікаў. У шырэйшым панятку закапанскі стыль ахоплівае ўсе праявы пранікнення народнай культуры Падгалля ў агульнанацыянальную культуру.
Галоўнымі асаблівасцямі стылю з'яўляюцца падмуркі з колатага каменю, высокі гонтавы дах, вялікая колькасць дэкаратыўных элемэнтаў.
Прыклады будынкаў
[правіць | правіць зыходнік]У Беларусі
[правіць | правіць зыходнік]За польскім часам закапанскі стыль стаў распаўсюджвацца і ў Заходняй Беларусі, дзе яго прапагандавалі Юліюш Клос і Лявон Вітан-Дубейкаўскі[1].
Захаваліся дзясяткі прыкладаў будынкаў у гэтым стылі, большасьць з якіх у аварыйным стане. Некаторыя ўнесеныя ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь[2].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Кастусь Шыталь.. Таварыства аховы помнікаў правяло вандроўку па Браслаўшчыне(недаступная спасылка). Westki.info (4 сакавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 26 верасня 2017. Праверана 4 мая 2017.
- ↑ Яна Шыдлоўская. «Закапанскі» стыль на Беларусі. — 22 ліпеня 2010. — № 28 (762).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Мечыслаў Ян Супрон. Уплыў закапанскага стылю на будаўніцтва касьцёлаў у Заходняй Беларусі // Arche Пачатак. — 4 мая 2013. Архівавана з першакрыніцы 20 чэрвеня 2013.
- Лаўрэш Леанід. Архітэктура нацыянальнага рамантызму на Лідчыне // Наша слова № 37 (1032) 14 верасня 2011 г; №38 (1033) 21 верасня 2011 г.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Styl zakopiański Архівавана 27 лютага 2013.
- Музэй закапанскага стылю Архівавана 16 красавіка 2009.