Закон Янтэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Закон Янтэ (нарв.: Janteloven) — устойлівы выраз для тлумачэння скандынаўскага менталітэту. Збор правілаў, сфармуляваны пісьменнікам Акселем Сандэмусэ ў рамане «Уцякач перасякае свой след», выдадзеным у 1933 годзе, паводле якога грамадства не прызнае права сваіх членаў на індывідуальнасць[1].

Дзеянне рамана адбываецца ў выдуманым горадзе Янтэ, населеным галоўным чынам рабочымі, для якіх галоўнай каштоўнасцю з'яўляецца сацыяльная роўнасць. Яна забяспечваецца зборам няпісаных правіл, любая спроба парушыць іх караецца грамадскай пагардай. Пісьменнік сцвярджаў, што прататыпам Янтэ быў яго родны горад Нюкёбінг.

Дзесяць правіл[правіць | правіць зыходнік]

Дошка з правіламі на дацкай мове ў Нюкёбінгу
  1. Не думай, што ты асаблівы
  2. Не думай, што ты ў тым жа становішчы, што і мы
  3. Не думай, што ты разумнейшы за нас
  4. Не хваліся тым, што ты лепшы за нас
  5. Не думай, што ты ведаеш больш за нас
  6. Не думай, што ты важнейшы за нас
  7. Не думай, што ты добра штосьці ўмееш рабіць
  8. Не смейся з нас
  9. Не думай, што нам ёсць да цябе справа
  10. Не думай, што ты можаш нас чамусьці навучыць

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Viveka Adelswärd Avundsjukan har urgamla anor(шведск.) // Svenska Dagbladet. — Stockholm: 2003. — В. 2 лістапада.
  • Marc Auchet La «Loi de Jante» et l'imaginaire social Scandinave(фр.) // Nordiques. — 2004. — В. No 4. — С. 45—63. — ISSN 1761-7677.