Залатая маліна
| «Залатая маліна» англ.: Golden Raspberry | |
|---|---|
| Джон Уілсан на 29-й цырымоніі ўзнагароджання «Залатой маліны» | |
| Тып | група ўзнагарод[d] |
| Заснаванне | 1981 |
| Краіна |
|
| Месца | |
| Сайт | razzies.com (англ.) |
«Залатая маліна» (англ.: Golden Raspberry), таксама «Разі» (Razzie, скарочана ад англ. Razzie Award) — прыдуманая ў 1980 годзе амерыканцам Джонам Уілсанам антыўзнагарода, якая адзначае горшыя акцёрскія працы, сцэнарый, рэжысуру, кінапесню і фільм года. Разглядаецца як дадатак да прэміі «Оскар» — па традыцыі намінанты «Залатой маліны» абвяшчаюцца за дзень да абвяшчэння оскараўскіх намінантаў, лаўрэаты — за дзень да лаўрэатаў «Оскара».
Назва паходзіць ад англійскага жаргоннага выслоўя (to) blow raspberry (tongue) — фыркнуть ў знак насмешкі над кім-небудзь або чым-небудзь.
Разі прысуджаецца па выніках галасавання членаў так званага Фонду «Залатая маліна» (Golden Raspberry Award Foundation, GRAF). У фонд уваходзяць больш за 500 ананімных членаў з 12 краін, галасаванне адбываецца па пошце. Прызам з’яўляецца пластмасавая ягада маліны, пакрытая залатой фарбай з пульверызатара. Кожны прыз каштуе менш 5 долараў, уключаючы падатак з продажаў (8 % у Каліфорніі).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт прэміі «Залатая маліна» (англ.)
- «Залатая маліна» на сайце «Internet Movie Database» (англ.)