Залаты медаль НАН Беларусі «За вялікі ўклад у развіццё навукі»
Выгляд
Залаты медаль НАН Беларусі «За вялікі ўклад у развіццё навукі» | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Тып | нагрудны знак |
Дата заснавання | 24 жніўня 2007 |
Залаты медаль НАН Беларусі «За вялікі ўклад у развіццё навукі» — беларуская ўзнагарода, з’яўляецца вышэйшай узнагародай Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, прызнаннем выдатных заслуг узнагароджанага перад навукай і грамадствам. .
Узнагароджваюцца айчынныя і замежныя навукоўцы, дзяржаўныя, грамадскія дзеячы за:
- высокія дасягненні ў даследаваннях і распрацоўках, якія завяршыліся стварэннем і прымяненнем новых навукаёмістых тэхналогій, тэхнікі, прыбораў, абсталявання, матэрыялаў;
- асабліва плённую дзейнасць па ўмацаванні навукова-тэхнічнага патэнцыялу краіны, павышэнні эфектыўнасці навуковых даследаванняў, інавацыйнай дзейнасці, адукацыі;
- значны ўплыў на пашырэнне і паглыбленне міжнародных навуковых сувязяў і ўмацаванне навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва;
- асабісты ўклад у сцвярджэнне агульначалавечых каштоўнасцей і ідэй гуманізму ў сферы грамадскіх адносін[1].