Залле (курганны могільнік)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Залле — курганны могільнік каля вёскі Залле Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Уяўляе сабой 26 паўсферычных насыпаў дыяметрам 6—12 метраў, вышынёй 0,6—2 м. Курганы здзірванелі, каля асноў прасочаны раўкі. Некаторыя курганы пашкоджаны скарбашукальнікамі. Помнік датуецца X—XIII стагоддзямі.

Курганны могільнік каля в. Залле выявіла ў 1981 годзе Н. М. Дубіцкая, абследавала яго ў 1985 годзе. Звесткі аб помніку атрыманы ад мясцовага насельніцтва, якое звязвае курганы з напалеонаўскай вайной. Раскопкі не праводзіліся[1].

Зноскі

  1. Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча, в. Залле(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2022. Праверана 12 ліпеня 2021.