Зальбанд

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Зальбанд (ням.: Sahlband) — у геалогіі зона кантакту мінеральнай жылы з бакавымі пародамі[1]. У жылах з нераўнамерным запаўненнем розным мінеральным рэчывам прызальбандавая частка складзеная іншым мінеральным агрэгатам, чым цэнтральная частка[2]. У той жа час у жылах раўнамернага па складзе выканання прызальбандавая і цэнтральная часткі складаюцца з адных і тых жа мінералаў[2].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
  2. а б Зальбанд (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 13 мая 2012.