Зальцбургскае курфюрства
| Курфюрства ў складзе СРІ | |||||
| Зальцбургскае курфюрства | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| ням.: Kurfürstentum Salzburg | |||||
|
|||||
![]() |
|||||
|
1803 — 1805
|
|||||
| Сталіца | Зальцбург | ||||
| Найбуйнейшыя гарады | Берхтэсгадэн | ||||
| Мова(ы) | нямецкая | ||||
| Рэлігія | каталіцтва | ||||
| Курфюрст Зальцбурга | |||||
| • 1803—1805 | Фердынанд | ||||
Зальцбургскае курфюрства (ням.: Kurfürstentum Salzburg, Kursalzburg) — курфюрства ў складзе Свяшчэннай Рымскай імперыі, якое існавала ў 1803—1805 гадах.
Курфюрства было створана ў рамках германскай медыятызацыі з былога Зальцбургскага архібіскупства для Фердынанда III, былога вялікага герцага тасканскага, у якога Напалеон I адняў землі і стварыў на іх Каралеўства Этрурыя. Тэрыторыя курфюрства складалася з земляў ранейшага архібіскупства, а таксама часткі тэрыторый былых Пасаўскага біскупства, Айхштэцкага княства-біскупствы і Берхтэсгадэнскага пробства. У 1805 годзе, паводле ўмоў Прэсбургскага міру, тая частка тэрыторыі курфюрства, якая раней была архібіскупствам, увайшла ў склад Аўстрыйскай імперыі, а Айхштэт і Пасау дасталіся Баварыі; Фердынанд III атрымаў у якасці кампенсацыі Вялікае Герцагства Вюрцбург.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
