Перайсці да зместу

Фердынанд III (вялікі герцаг тасканскі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фердынанда III
італ.: Ferdinando III d’Asburgo-Lorena
Фердынанда III.
Фердынанда III.
Герб Габсбургска-Латарынгскага дому
Герб Габсбургска-Латарынгскага дому
Сцяг Вялікі герцаг Тасканы
1790 1801
(пад імем Фердынанда III)
Папярэднік П’етра Леапольда I
Пераемнік Людовік I
1814 1824
Папярэднік Эліза Банапарт
Пераемнік Леапольд II

Нараджэнне 6 мая 1769(1769-05-06)[1][2][…]
Смерць 18 чэрвеня 1824(1824-06-18)[1][2][…] (55 гадоў)
Месца пахавання
Род Габсбург-Латарынгскі дом[d]
Бацька Леапольд II Габсбург
Маці Марыя Луіза Іспанская[d]
Жонка Марыя-Луіза Бурбон-Сіцылійская[d][5] і Марыя Фердынанда Саксонская[d][5]
Дзеці Леапольд II[d], Марыя Тэрэза Тасканская, Archduke Franz Leopold, Hereditary Grand Duke of Tuscany[d][6], Archduchess Maria Luisa of Austria[d][6], Archduchess Carolina Ferdinanda of Austria[d][6] і stillborn son Habsburg-Lorraine[d]
Грамадзянства
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фердынанда III (італ.: Ferdinando III d’Asburgo-Lorena; 6 мая 1769, Фларэнцыя — 18 чэрвеня 1824, Фларэнцыя) — вялікі герцаг тасканскі ў 1790—1801 і 1814—1824 гадах, курфюрст і вялікі герцаг Зальцбурга ў 1803—1806 гадах, вялікі герцаг вюрцбургскі ў 1806—1814 гадах.

Фердынанд быў другім сынам імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Леапольда II і Марыі Луізы, інфанты Іспанскай. Ён атрымаў у спадчыну ад бацькі Вялікае Герцагства Тасканскае ў 1790 годзе. Быўшы аматарам мастацтва, ён дадаў да збору сваіх продкаў Медычы некалькі новых набыццяў, уключаючы Рафаэлеву «Мадонну дэль Грандука».

Высілкамі англічан ён выступіў супраць Францыі, за гэта яго землі ў 1796 годзе былі акупаваны арміяй Напалеона Банапарта, а ў 1799 годзе канчаткова заваяваны. Ён кіраваў Тасканай да 1801 года, калі Напалеон ператварыў яго герцагства ў каралеўства Этрурыі і аддаў сваёй сястры Элізе. У кампенсацыю Фердынанд атрымаў Зальцбургскае курфюрства.

Паводле Прэсбургскага міру 1805 года Фердынанд быў вымушаны саступіць Зальцбург, але атрымаў створанае для яго Вялікае Герцагства Вюрцбург. Ён заставаўся кіраўніком у ім да падзення Напалеона ў 1814 годзе, пасля чаго зноў вярнуўся ў Таскану.

Памёр у Фларэнцыі ў 1824 годзе, яго спадчыннікам стаў яго сын Леапольд.

З 1790 года быў жанаты з Луізай Марыяй Бурбон-Сіцылійскай (17731802), дачкой Фердынанда I і Марыі Караліны Аўстрыйскай. Дзеці:

У 1821 годзе Фердынанд жаніўся ў другі раз на Марыі Фердынандзе Саксонскай (17961865), дзяцей у іх не было.

Зноскі

  1. 1 2 Ferdinand III // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Lundy D. R. Ferdinando III Erzherzog von Österreich Granduca di Toscana // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #118686763 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Record #118686763 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  5. 1 2 (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  6. 1 2 3 Lundy D. R. The Peerage