Замак Конапішце

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Замак
Конапішце
Konopiště
Від на замак з боку сада
Від на замак з боку сада
49°46′46″ пн. ш. 14°39′24″ у. д.HGЯO
Краіна Чэхія
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль Romantic architecture[d]
Заснавальнік епіскап Тобіяш з Бенешава
Дата заснавання XIII стагоддзе
Асноўныя
даты
1327Замак перайшоў да фаміліі Штэрнберкаў

1468
Захоплены войскамі караля Іржы з Подзебрадаў1648
Захоплены і разрабаваны шведскай арміяй — 1887
праданы эрцгерцагу Францу Фердынанду д' Эстэ1921
стаў дзяржаўная ўластнасцю Чэхаславакіі1944
У замке размяшчаўся генеральны штаб
войскаў SS у Багеміі — 1945

Сховішча трафейных твораў
мастацтва — '

Стан Адкрыты

Конапішце (Чэхія)
Конапішце
Конапішце

Конапішце (чэшск.: Konopištĕ) — замак у Чэхіі, прыкладна ў 50 кіламетрах на паўднёвы ўсход ад Прагі, каля горада Бенешаў.

Гісторыя замка[правіць | правіць зыходнік]

Замак быў пабудаваны ў XIII стагоддзі епіскапам Тобіяшам з Бенешава і з'яўляўся будынкам у гатычным стылі, потым некалькі разоў рэканструяваўся. Першапачаткова замак Конапішце быў пабудаваны па ўзору французскага замка як моцная гатычная крэпасць прамавугольнай формы з круглымі вежамі па вуглам, што давала магчымасць максімальна эфектыўна абараняцца падчас асад. Усяго ў замке было 7 веж: чатыры па вуглам, адна ў цэнтры паўночнай сцяны і дзве ў цэнтрах кароткіх заходняй і ўсходняй сцен. Умацаванні замка дапаўнялі роў і земляныя валы.

Род Беняшовічай быў уладальнікам замка да 1327 года, калі замак перайшоў да знатнай фаміліі Штэрнберкаў, якая таксама валодала замкам Чэскі-Штэрнберк паблізу ад горада Бенешаў. У XVII стагодзі гаспадары замка з роду Штэрнберкаў перабудавалі замак у стылі позняй готыкі і пазней у стылі позняга Адраджэння. Падчас гусіцкіх войн замак падвергнуўся працяглай асадзе каралеўскіх войск, якая працягвалася 17 месяцаў, і ў 1468 годзе быў заваяваны войскамі караля Іржы з Подзебрадаў.

У 1648 годзе ў перыяд Трыдцацігадовай вайны замак быў захоплены і разрабаваны шведскай арміяй, пасля чаго прыйшоў у заняпад. Састарэлы замак набыў на аўкцыёне чэшскі дваранін Ян Ёзаф Вртба. У пачатку XVIII стагоддзя замак яшчэ раз быў перабудаваны сям'ёй Вртба ў стылі барока. Замест разваднога замкавага маста быў узведзены каменны мост ва ўсходняй вежы прарубілі новы ўваход у замак вышыня веж была паменьшана да ўзроўня замкавых пабудоў акрамя таго пабудаваны вялікі паўднёвы флігель.

У 1887 годзе замак быў праданы за 2 млн золатам эрцгерцагу Францу фердынанду д' Эстэ, спадычынніку Аўстра-вянгерскага прастола, па ініцыятыве якога ў 1889—1894 гадах замак быў яшчэ раз карэнным чынам перабудаваны. Рэканструкцыяя замка ажыццяўлялася пад кіраўніцтвам архітэктараў з Вены Ёсефа Моцкара і Франца Шморанца. Эрцгерцаг, які з'яўляўся вялікім аматарам паляўніцтва, абсталяваў у замке механічны цір, пашырыў ужо існаваўшую там калекцыю зброі і даспехаў, а таксама стварыў некалькі «паляўнічых калідораў», упрыгожаных здабытымі трафеямі — тысячамі аленевых рагоў, вепручыных іклаў, чучаламі лісіц, экзатычных жывёл і птушак. Акрамя гэтага, пры эрцгераге замак быў абсталяваны вадаправодам, каналізацыяй, была праведзена электрычнасць, у цэнтральным флігелі замка быў усталяваны ліфт (які працаваў за кошт плаціны, пабудаванай на бліжэйшым ставе) і ўнесены шэраг іншых тэхнічных інавацый для таго часу.

Тады ж вакол замка быў разбіты парк у англійскім стылі з тэрасамі, разарыям і мармуровымі статуямі. Замак у Конапішце быў любімым месцам адпачынка і палявання Фраца Фердынанда. За час валодання замкам, акрамя паляўнічых трафеяў, Франц Фердынанд сабраў у ім вялікую калекцыю гістарычнай зброі і розных рэчаў з выявай Святога Георгія. Калі Франц фердынант быў забіты ў 1914 годзе, яго дзеці атрымалі ў спадчыну замак і калекцыі, якія там знаходзілісь.

Від на замак з возера

У 1943 годзе замак стаў месцазнаходжаннем генеральнага штаба войскаў SS у Багеміі і служыў да 1945 года таксама як сховішча трафейных твораў мастацтва. У канцы Другой сусветнай вайны значная частка твораў мастацтва і калекцыйных рэчаў была вывязена з Конапішце, але да 1946 дзе большасць з іх была вернута ў замак. Частка твораў мастацтва Конапіштскай калекцыі заховаецца цяпер у Празе.

Пасля Другой сусветнай вайны, замак, які знаходзіўся ў дзяржаўнай уластнасці быў адкрыты для турыстаў. Цяпер (у пачатку XXI стагоддзя) Міністэрства культуры Чэхіі выдаткоўвае каля 80бр0 000 долараў на падтрымку замка, часткова кампенсуючы гэтую суму за кошт турызма[2].

Калекцыі замка[правіць | правіць зыходнік]

У замке Конапішце захоўваецца значная калекцыя твораў мастацтва і мастацкіх промыслаў эпохі готыкі, рэнесанса, барока, паляўнічых трафеяў, гістарычнай, баявой і паляўнічай зброі, даспехаў. Калекцыя паляўнічай зброі XVI—XVIII стагоддзяў з'яўляецца трэцяй па памеру ў Еўропе, таксама вялікая калекцыя паляўнічых трафеяў — каля 4400 экзэмпляраў (усе былі «здабыты» эрцгерцагам Францам Фердынанадам, але гэта не канчатковая колькасць яго трафеяў — за ўсё жыццё на паляванні ім было забіта каля 256 000 жывёл)[3].

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Památkový katalog Праверана 14 лютага 2019.
  2. Princess wants Franc Ferdinand's castle back in the family — Europe — International Herald Tribune — The New York Times
  3. Мирослав Брожовски. Конопиште. — Прага, 2002. ISBN 80-85094-74-6