Замак Хаўер
Выгляд
| Славутасць | |
| Замак Хаўер | |
|---|---|
| Замак Хаўер | |
| 42°35′39″ пн. ш. 1°12′57″ з. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Месцазнаходжанне | |
Замак Хаўер (ісп.: Castillo de Javier) знаходзіцца на поўначы Іспаніі ў правінцыі Навара.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]
Замак быў пабудаваны ў X стагоддзі і затым значна перабудоўваўся ў XII, XIII і XV стагоддзях. У 1516 годзе ён быў практычна разбураны па загаду кардынала Сіснераса, у той час рэгента Кастыліі. З 1223 года замак належаў каралю Арагона, а ў 1236 годзе перайшоў ва ўласнасць караля Навары.
У XVI стагоддзі замкам валодаў бацька Францыска Ксаверыя, хрысціянскага місіянера і заснавацеля ордэна езуітаў. Францыска нарадзіўся ў замку Хаўер 7 красавіка 1506 года, але неўзабаве, пасля канфлікту Кастыліі з Наварай, землі яго сям'і былі канфіскаваны.
