Франсіска Хіменес дэ Сіснерас

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Франсіска Хіменес дэ Сіснерас
Francisco Jiménez de Cisneros
Франсіска Хіменес дэ Сіснерас
Герб
архібіскуп архідыяцэзіі Таледа
Царква Каталіцкая царква

Адукацыя
Прафесія палітык, перакладчык, ксёндз
Нараджэнне 1436(1436)
Смерць 8 лістапада 1517(1517-11-08)
Пахаванне
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Кардынал Франсі́ска Хімéнес дэ Сіснéрас (ісп.: Francisco Jiménez de Cisneros; 1436 — 8 лістапада 1517) — глава іспанскай царквы, вялікі інквізітар, давераны саветнік Фердынанда Каталіка.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Юрыст, ён атрымаў адукацыю ў адным з лепшых цэнтраў юрыдычнай думкі Еўропы — у Саламанкскім універсітэце, доўгі час жыл у Рыме. Вярнуўшыся на радзіму, прыняў сан святара, уступіў у ордэн францысканцаў.

Адукаванасць і рэлігійная стараннасць адкрылі яму шлях да пасады духоўніка Ізабелы, кафедры Таледскага архібіскупа — прымаса іспанскай царквы і пасады канцлера Кастыльскага каралеўства, а з 1507 года — сану кардынала.

Разумеючы неабходнасць умацавання аўтарытэту царквы, ён правёў расследаванні паводзінаў кліру і манахаў, бязлітасна выганяючы тых, хто не выконваў зарокаў, парушаў запаведзі і не быў «узорам святога жыцця».

Кіруючыся ўвагай да ўнутранай рэлігійнасці, Сіснерас патрабаваў не фармальнага, а шчырага і сапраўднага служэння Богу і царкве. У рэчышчы павеваў эпохі ён аддаўся навуковаму вывучэнню Бібліі, і ў 1514—1517 гадах была завершана арганізаваная ім праца над Камплютэнскай паліглотай — тэкстам Свяшчэннага Пісання на старажытнаяўрэйскай, грэчаскай і лацінскай мовах, над якімі працавалі лепшыя знаўцы старажытнасцей, гуманісты Х. дэ Вергара, Антоніа дэ Небрыха, П. Каранель і іншыя, што дазволіла ўбачыць біблейскія тэксты без пазнейшых скажэнняў.

У 1499 годзе кардынал Сіснeрас заснаваў універсітэт (лат. Praeclarissima Complutensi Universitate) у горадзе Алькалa-дэ-Энaрэс, які насіў назва Камплутум (лат. Complutum) у часы Рымскай імперыі. Універсітэт быў перакладзены ў Мадрыд у 1836 годзе, а ў 1970 яму было прысвоена назва Мадрыдскі ўніверсітэт Камплутэнсэ (ісп.: Universidad Complutense de Madrid). У гонар яго заснавальніка на эмблеме ўніверсітэта намаляваны лебедзь (ісп.: cisne).

У 1500 — 1502 гадах выдаў перакладзеныя на латынь набажэнскія кнігі старажытнага масарабскага абраду і дамогся яго захавання ці ўвядзенні ў Таледа, Саламанцы і Вальядалідзе.

Рэлігійная няцерпнасць Сіснераса прыводзіла шмат людзей на касцёр інквізіцыі, тым больш, што з 1507 года ён займаў пасаду вялікага інквізітара. Ужо ў Гранадзе ён звярнуўся да гвалтоўнай хрысціянізацыі мусульман, а пазней у Паўночнай Афрыцы мячом звяртаў маўраў у каталіцтва, асабіста ўдзельнічаючы ў арганізаваным ім паходзе. Гл. Марыскі.

Дзейнасць Сіснераса не прайшла дарма. Магутная іспанская царква, узмоцненая інквізіцыяй, надоўга стала непарушнай апорай абсалютысцкага дзяржавы, якая складвалася ў Іспаніі, і каталіцтва ў Еўропе. Іспанскія тэолагі мелі ролю ідэолагаў на Трыдэнцкім саборы.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]