Перайсці да зместу

Запруддзе (археалагічны помнік)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Запруддзе — археалагічны помнік каля вёскі Запруддзе Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. Гарадзішча і селішча адносяцца да ранняга жалезнага веку. Матэрыялы абследавання захоўваюцца ў Інстытуце гісторыі АН БССР.

Знаходзіцца за 1 км на паўночны захад ад вёскі, на высокім пагорку. Пляцоўка памерам 40×50 м з боку поля ўмацавана валам, які цяпер моцна аплыў. Даследавалі ў 1956 годзе Л. В. Аляксееў, у 1972 годзе М. А. Ткачоў, у 1981 годзе Л. У. Дучыц. Культурны пласт у агаленнях 0,8-0,9 м. Знойдзены ляпная кераміка, косці жывёл і шлакі.

Знаходзіцца з усходу каля асновы гарадзішча. Плошча 0,5 га. Абследавалі ў 1972 годзе М. А. Ткачоў, у 1981 годзе Л. У. Дучыц. Культурны пласт да 0,3 м. Знойдзена ляпная кераміка.

  • Археалагічныя помнікі // Гісторыя Залескага краю / Р. Шарыпкін. — Глыбокае : Вольнае Глыбокае, 2002. — С. 8-13.
  • Глыбоцкі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 224—239.