Застарынне (гарадзішча)
Выгляд
Гарадзішча | |
Застарынне | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Вёска | Застарынне |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213В000157 |
Застарынне — гарадзішча каля вёскі Застарынне Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці.
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Пляцоўка амаль круглай формы, памерам 40×41 м, узвышаецца над наваколлем на 9 м. Валы і равы адсутнічаюць. Выявіў і абследаваў у 1959 годзе Л. В. Аляксееў, абследаваў у 1981 годзе Э. М. Зайкоўскі. У культурным пласце каля 1 м знойдзены фрагменты грубаляпной гладкасценнай керамікі жалезнага веку і косці жывёл. Матэрыялы абследавання захоўваюцца ў Інстытуце гісторыі АН БССР.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Гарадзішча (в. Застарынне) // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 129.