Заходне-Вірджынскі ўніверсітэт
Заходне-Вірджынскі ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: West Virginia University | |
![]() | |
![]() | |
Арыгінальная назва | англ.: West Virginia University |
Заснаваны | 1867 |
Студэнты | 26 269[1] і 26 341[2] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Моргантаўн, Заходняя Вірджынія, ЗША |
Сайт | wvu.edu |
![]() |
Заходне-Вірджынскі ўніверсітэт (англ.: West Virginia University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Моргантаўн у штаце Заходняя Вірджынія.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]У адпаведнасці з умовамі закона ад 1862 года аб выдачы зямлі каледжам, заканадаўчы орган Заходняй Вірджыніі стварыў Заходне-Вірджынскі сельскагаспадарчы каледж 7 лютага 1867 года, які афіцыйна адкрыўся 2 верасня таго ж года. 4 снежня 1868 года заканадаўцы штата перайменавалі каледж у Заходне-Вірджынскі ўніверсітэт, каб паказаць больш шырокі спектр паслуг ў галіне вышэйшай адукацыі і навукі. Кампус універсітэта пабудаваны на тэрыторыі трох былых вучэльняў: Акадэміі Манонгаліі 1814 года, Жаночай акадэміі Моргантаўна 1831 года і Жаночай семінарыі Вудберна 1858 года. Пасля заснавання ўніверсітэта мясцовая газета сцвярджала, што «месца, больш прыдатнага для спакойнага і паспяховага занятку навукай і літаратурай, нідзе не знайсці».
Вучэльня класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэтаў з вельмі высокай даследчай актыўнасцю. Заходне-Вірджынскі ўніверсітэт з'яўляецца філіялам Ракфелераўскага інстытута неўралогіі, які займаецца вывучэннем хваробы Альцгеймера і іншых захворванняў, якія разрушаюць мозг. Ён таксама з'яўляецца лідэрам у даследаваннях біяметрычных тэхналогій і вядучым акадэмічным партнёрам Федэральнага бюро расследаванняў ЗША у галіне біяметрыі.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Каледж сельскай гаспадаркі, прыродных рэсурсаў і дызайну
- Каледж мастацтваў і навук
- Каледж бізнесу і эканомікі
- Каледж крэатыўных мастацтваў
- Каледж інжынерыі і мінеральных рэсурсаў
- Каледж адукацыі і сацыяльных паслуг
- Каледж медыяў
- Каледж права
- Школа стаматалогіі
- Школа медыцыны
- Школа медсястрынства
- Школа фармацыі
- Школа грамадскага здароўя
- Каледж фізічнай актыўнасці і спартыўных навук
- Універсітэцкі каледж
- Ганаровы каледж
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.
- ↑ U.S. and Canadian 2022 NTSE Participating Institutions Listed by Fiscal Year 2022 Endowment Market Value, Change in Market Value from FY21 to FY22, and FY22 Endowment Market Values Per Full-time Equivalent Student (Excel) — National Association of College and University Business Officers, 2023. Праверана 22 мая 2023.
- ↑ Directory of Open Access Journals — 2003.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Заходне-Вірджынскі ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы