Перайсці да зместу

Зборная Іспаніі па рэгбі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Зборная Іспаніі па рэгбі (ісп.: Selección de rugby de España) — каманда, якая прадстаўляе Іспанію ў міжнародных матчах і турнірах па рэгбі-15 вышэйшага ўзроўню. Першая зборная была ўкамплектавана ў канцы 1920-х гадоў, а першы матч згуляны з італьянцамі ў 1929 годзе. Іспанская нацыянальная каманда брала ўдзел у розыгрышы кубка свету 1999 года. Іспанцы патрапілі ў адну групу з Уругваем, Шатландыяй і ПАР і не змаглі атрымаць ніводнай перамогі. Таксама іспанцы ўдзельнічаюць у Кубку еўрапейскіх нацый.