Перайсці да зместу

Зборная Намібіі па рэгбі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Зборная Намібіі па рэгбі (англ.: Namibia national rugby union team) — нацыянальная каманда, якая прадстаўляе Намібію на спаборніцтвах вышэйшага ўзроўню. Другая па сіле і дасягненням зборная ў Афрыцы пасля ПАР. Адносіцца World Rugby да каманд другога яруса, гэта значыць да моцных зборных, але якія саступаюць лепшым камандам свету. Праводзіць хатнія матчы ў Віндхуку на «Стадыёне імя Хаге Гейнгоба», які ўмяшчае каля 10 тысяч чалавек.

Зборная Намібіі з 1999 года ўдзельнічае ў фінальных стадыях чэмпіянату свету па рэгбі, аднак ні разу не выйгравала матчаў на гэтым турніры. Найлепшым вынікам на сусветных першынствах стала адно ачко ў 2015 годзе, калі намібійцы атрымалі бонусны бал за паражэнне зборнай Грузіі з розніцай менш за 7 ачкоў. Каманда сем разоў станавілася ўладальніцай Кубка Афрыкі, больш чым хто іншы, і адзін раз Кубка нацый.

Была ўтворана ў 1990 годзе, амаль адразу пасля здабыцця Намібіяй незалежнасці. Кіруецца Намібійскім рэгбійным саюзам. Гульцы нацыянальнай каманды традыцыйна выступаюць у блакітных рэгбійках, а самая распаўсюджаная мянушка зборнай Намібіі — «Вельвічыі». Раней зборная таксама насіла неафіцыйную назву «Білтангбуры» (англ.: Biltongboere), аднак у 2007 годзе гэта назва была прызнана расісцкай і больш не выкарыстоўваецца.