Званочак персікалісты

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Званочак персікалісты
Campanula persicifolia 02.JPG
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Campanula persicifolia L.

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  34491
NCBI  239416
EOL  577762
IPNI  140828-1
TPL  kew-365512

Званочак персікалісты (Campanula persicifolia) — кветкавая расліна сямейства званочкавых.

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Званочак персікалісты. Батанічная ілюстрацыя К. А. М. Ліндмана(англ.) бел. з кнігі «Bilder ur Nordens Flora» (1917—1926).

Званочак персікалісты — травяністая шматгадовая расліна, дасягае ў вышыню 40-100 і нават 160 см. Змяшчае млечны сок.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Распаўсюджаны ва Усходняй Еўропе. Значная частка арэалу знаходзіцца ў Еўрапейскай часткі Расіі.

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Званочак персікалісты — травяністая шматгадовая расліна, дасягае ў вышыню 40-100 і нават 160 см. Змяшчае млечны сок.

Корань верацянопадобны, касы, кудзелісты. Сцябло прамое, простае, рэдка галінастае, голае, злёгку рабрыстае.

Сцябловыя лісты — чарговыя, вузкія, лінейныя або ланцэтныя, цёмна-зялёнага колеру, бліскучыя, па краях гародчатыя (верхнія — амаль цэльнакрайнія, менш ніжніх).

Кветкі — блакітнага, сіне-фіялетавага або светла-ліловага колеру (рэдка белага), размешчаны на кароткіх Кветаножках, сабраны ў аднабокі верхавінны пэндзаль з 3-8 кветак. Вяночак шыроказваночкавы, буйны, да 3,5 см даўжынёй і ў дыяметры, падзелены на долі не больш чым на 1/3. Чашачка ўдвая карацей вяночка, зваротнаканічная, бароздавая, з доўгімі завостранымі цэльнакрайнімі зубцамі. Цвіце ў чэрвені-ліпені.

Плод — шматнасенная скрыначка з 10 жылкамі, адкрываецца дзірачкамі ў верхавіны. Плоданасіць у жніўні-верасні.

Прымеркаваны да светлых лясоў, узлескаў, сустракаецца ў зарасніках хмызнякоў, па ярам.

Значэнне і ўжыванне[правіць | правіць зыходнік]

Званочак персікалісты ф. 'Белая' (f. 'Alba')

Дэкаратыўная расліна, даўно уведзеная ў культуру.

Сарты і разнавіднасці, якія вырошчваюцца ў культуры[правіць | правіць зыходнік]

  • 'Alba'. Вышыня раслін каля 90 см. Кветкі белыя. Рэкамендуемая шчыльнасць пасадкі 7-9 шт. на м²[3].
  • 'Caerulea'. Вышыня раслін каля 90 см. Кветкі сінія. Рэкамендуемая шчыльнасць пасадкі 7-9 шт. на м²[4].
  • 'Сoerulea'. Вышыня раслін каля 90 см. Кветкі сінія. Рэкамендуемая шчыльнасць пасадкі 7-9 шт. на м²[5].
  • 'Moerheimii'. Вышыня раслін каля 90 см. Кветкі белыя, паўмахровыя. Рэкамендуемая шчыльнасць пасадкі 7-9 шт. на м²[6].
  • Campanula persicifolia subsp. sessiliflora. Вышыня раслін каля 80 см. Кветкі сіне-фіялетавыя. Рэкамендуемая шчыльнасць пасадкі 3-5 шт. на м²[7]. Па іншых дадзеных, вышыня раслін каля 90 см. Лісце і кветкі больш буйныя, чым у намінальнай формы[8].
  • Campanula persicifolia var. planiflora. Вышыня раслін каля 20 см. Рэкамендуемая шчыльнасць пасадкі 25 шт. на м²[9]. Кветкі сінія[10].
  • Campanula persicifolia var. planiflora f. alba. Вышыня раслін каля 20 см. Кветкі белыя. Рэкамендуемая шчыльнасць пасадкі 25 шт. на м²[11].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 1246. Campanula persicifolia L. — Колокольчик персиколистный // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во научных изданий КМК, Ин-т технологических исследований, 2004. — Т. 3. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 286. — ISBN 5-87317-163-7.
  • В. И. Чопик, Л. Г. Дудченко, А. Н. Краснова; «Дикорастущие полезные растения Украины» Справочник; Киев, Наукова думка, 1983