Зваротны працэс
Выгляд
Зваро́тны працэ́с – працэс, які можна правесці ў адваротным напрамку з поўным аднаўленнем пачатковага стану як самой сістэмы, так і навакольнага асяроддзя.
Зваротнасць можна разумець у вузкім і шырокім сэнсе. У шырокім сэнсе зваротнасць азначае магчымасць вяртання сістэмы ў зыходны стан. Зваротнасць у вузкім сэнсе патрабуе не проста вяртання першапачатковага стану, але і праходжання (у адваротным напрамку) праз усе прамежкавыя станы.
Умовай зваротнасці тэрмадынамічнага працэсу з'яўляецца яго раўнаважнасць.
Усе зваротныя працэсы з'яўляюцца ізаэнтрапійнымі.
Паняцце зваротнага працэсу з'яўляецца ідэалізацыяй. Усе рэальныя працэсы з'яўляюцца незваротнымі.