Тэрмадынамічны працэс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Цеплавыя працэсы
Thermodynamics navigation image.svg
Артыкул з'яўляецца часткай аднайменнай серыі.
Адыябатны працэс
Ізахорны працэс
Ізабарны працэс
Ізатэрмічны працэс
Ізаэнтрапійны працэс
Ізаэнтальпійны працэс
Палітропны працэс
кіраваць
Гл. таксама «Фізічны партал»

Тэрмадынамі́чны працэ́с — працэс, цягам якога змяняюцца параметры тэрмадынамічнай сістэмы ці яе частак.

Тэрмадынамічны працэс, цягам якога сістэма ў кожны момант знаходзіцца ў раўнавазе, з'яўляецца раўнаважным. Умовай раўнаважнасці працэсу з'яўляецца яго бясконца малая хуткасць. Рэальныя працэсы, што адбываюцца з канечнай хуткасцю, з'яўляюцца нераўнаважнымі.

Працэс называецца зваротным, калі пасля аго завершання сістэма можа быць павернутая да першапачатковага стану без зменаў у навакольным асяроддзі. Калі ж пры вяртанні ў пачатковы стан у асяроддзі абавязкова застануцца змены, працэс з'яўляецца незваротным.

Любы раўнаважны працэс з'яўляецца зваротным, і наадварот: любы зваротны працэс з'яўляецца раўнаважным.

Усе рэальныя працэсы пакідаюць той ці іншы «след» у навакольным асяроддзі і, такім чынам, з'яўляюцца незваротнымі.

Тэрмадынамічныя працэсы, цягам якіх той ці іншы тэрмадынамічны параметр застаецца нязменным, называюць ізапрацэсамі.