Звіняць цымбалы і гармонік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Міжнародны фестываль народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» — фестываль народнай музыкі, які праходзіць штогод у Паставах. Першы рэспубліканскі фестываль быў праведзены ў 1987 годзе ў Віцебску. На яго сабраліся невялікія калектывы і індывідуальныя выканаўцы, народныя майстры музычных інструментаў, агулам каля 150 чалавек. Двойчы фестываль праводзіўся ў Магілёве.

У 1992 годзе фестываль пераехаў у Паставы. Прыехалі ўдзельнікі з усіх абласцей Беларусі. У 1996 годзе фестываль набыў статус міжнароднага.

Сярод удзельнікаў: аматарскія народна-інструментальныя калектывы мастацкай творчасці, індывідуальныя выканаўцы на народных інструментах, самадзейныя артысты (гарманісты, прыпевачнікі, фальклорныя гурты, выкладчыкі і навучэнцы музычных школ раёна, прафесійныя калектывы з Ізраіля, Казахстана, Кітая, Латвіі, Літвы, Малдовы, Польшчы, Расіі, Украіны, Чэхіі, Эстоніі і інш.).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гуд, П. А. «Звіняць цымбалы і гармонік» / П. А. Гуд // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. — Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. — Кн. 1. — С. 451—452.
  • Гудзей-Каштальян, В. Р. «Звіняць цымбалы і гармонік» / В. Р. Гудзей-Каштальян // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: У. Ю. Аляксандраў [і інш.]. — Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2013. — Т. 4 : З-Л. — С. 104.