Згуртаванне беларускай шляхты

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Згуртаванне Беларускай Шляхты
Тып арганізацыя
Заснаванне 1988
Скасавана 2000
Размяшчэнне Мінск
Ключавыя постаці Вялікі маршалак, Ганаровы маршалак
Сайт www.nobility.by

Згуртаванне Беларускай Шляхты, ЗБШ — грамадска-патрыятычная і навукова-культурная добраахвотная арганізацыя асоб шляхецкага стану. Існавала з 1988 г., юрыдычна заснаваная 1 лістапада 1992 г. на 1-м (Устаноўчым) Сойме ў Мінску. Афіцыйна спыніла дзейнасць у маі 2000 года[1].

  • Вышэйшы орган — Сойм, паміж соймамі — Найвышэйшая Рада.
  • Выканаўчыя органы: Галоўны сакратарыят і сакратарыяты на месцах. Мае тэрытарыяльныя філіялы, кіруючы орган — соймік.
  • Апошнім Вялікім маршалакам быў Анатоль Пятровіч Грыцкевіч, Ганаровым маршалакам — граф Андрэй-Станіслаў Цеханавецкі.
  • Асноўныя мэты ЗБШ: аб'яднанне і згуртаванне асоб шляхецкага стану на падставе агульных інтарэсаў, усебаковае вывучэнне, захоўванне, адраджэнне і развіццё беларускай нацыянальнай духоўнай і матэрыяльнай культуры.
  • Выдавала часопіс «Годнасць».
  • Працуе форум.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Грыцкевіч А. Згуртаванне беларускай шляхты // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3. Гімназіі — Кадэнцыя. Мінск: «Беларуская энцыклапедыя» імя П. Броўкі, 1996. С. 437. Тыр. 10 000 экз. ISBN 985-11-0041-2.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]