Зебу

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Зебу
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Bos taurus indicus Linnaeus, 1758


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  183839
NCBI  9915
EOL  10194521

Зебу[1] (Bos taurus indicus) — падвід дзікага быка, распаўсюджаны на тэрыторыі Індыйскага субкантынента. У адрозненне ад еўрапейскай каровы зебу не паходзіць ад тура, а складае асобную галіну, якая адкалолася каля 300 тысяч гадоў таму. Сфера найлепшага прыжывання зебу — рэгіёны з трапічным і субтрапічным кліматам. Зебу больш прыстасаваны да такога клімату, але ў дачыненні да важных для сельскай гаспадаркі якасцяў менш удасканалены планамерны развядзеннем, чым еўрапейскія каровы.

У Афрыцы ёсць многа парод, выведзеных скрыжаваннем зебу і еўрапейскіх кароў. З XX стагоддзя зебу часткова спароўваюць з еўрапейскімі каровамі і ў іншых трапічных рэгіёнах, каб павысіць яго цягавітасць пры высокіх тэмпературх і зрабіць менш адчувальным да трапічных хвароб. Чыстакроўныя пароды зебу даюць, як правіла, менш малака і растуць павольней, чым еўрапейскія каровы.

У геральдыцы[правіць | правіць зыходнік]

Зебу намаляваны ў гербах гарадоў і дзяржаў Афрыкі. Дзяржавы, на гербе якіх — бык Зебу:

Зноскі

  1. Напісанне Зебу ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.7. Мн., 1998, С.49