Землетрасенне ў Гуаясе (2023)
Дата і час |
18 сакавіка 2023 |
---|---|
Магнітуда | 6,8 |
Закранутыя краіны (рэгіёны) |
![]() ![]() |
Пацярпелыя | 18 загінулых, звыш за 400 параненых |
18 сакавіка 2023 года на поўдні Эквадора адбылося моцнае землетрасенне магнітудай 6,8[1]. Эпіцэнтр знаходзіўся недалёка ад узбярэжжа кантона Балао, прыкладна ў 80 км на поўдзень ад Гуаякіля[2]. Штуршкамі былі закрануты эквадорскія правінцыі Эль-Ора, Азуай і Гуаяс[3], а таксама памежныя раёны Перу[4].
Тэктанічная абстаноўка[правіць | правіць зыходнік]
У актыўнай тэктоніцы Эквадора дамінуюць наступствы субдукцыі пліты Наска пад Паўднёваамерыканскую пліту. Краіна знаходзіцца ў паўночнай вулканічнай зоне, дзе зона субдукцыі рухаецца з хуткасцю 7 см/год на паўночны ўсход[5]. Паўночная частка Эквадора ляжыць над субдуцыраванай часткай хрыбта Карнегі і з’яўляецца вобласцю, дзе пліта Наска лічыцца моцна звязанай з Паўднёваамерыканскай плітой, што выклікае незвычайна вялікую дэфармацыю ўнутры пліты[6].
У Эквадоры часта адбываюцца моцныя землятрусы. За мінулыя 250 гадоў адбылося 32 землетрасенняў магнітудай 6,0 і больш[1]. 16 красавіка 2016 г. зафіксаваны землятрус магнітудай 7,8. У той дзень загінулі звыш за 600 чалавек, яшчэ 27 000 пацярпелі.
Ход падзей[правіць | правіць зыходнік]
18 сакавіка 2023 г. адбылося землетрасенне магнітудай 6,8. Штуршкі інтэнсіўнасцю V-VII (умераныя — вельмі моцныя) адчувалі 8.41 мільёнаў чалавек, амаль палова насельніцтва Эквадора. У Гуаякілі зафіксавана інтэнсіўнасць VI (моцная)[1]. Штуршкі адчуваліся ў 13 з 24 правінцый краіны[7].
У агульнай складанасці абрынуліся 84 будынкаў, пашкоджаны 180 дамоў, 80 школ, 33 медыцынскія ўстановы, 14 аб’ектаў грамадскай інфраструктуры, 20 аб’ектаў прыватнай інфраструктуры і адзін мост. Улады паведамілі аб 16 загінулых[3] і не менш за 446 пацярпелых[8]
Штуршкі адбыліся таксама на перуанскай тэрыторыі. У Тумбесе, недалёка ад мяжы з Эквадорам, загінулі двое чалавек: 4-гадовая дзяўчынка[9][10] і падлетак[4]. Дзясяткі людзей пацярпелі[11], у тым ліку з-за апоўзняў[12]. У трох правінцыях рэгіёну абрынуліся пяць дамоў, пашкоджаны 38 будынкаў, две медустановы і чатыры школы. 32 чалавекі засталіся без даху над галавой, яшчэ 102 пацярпелі[13].
Рэакцыя[правіць | правіць зыходнік]
Прэзідэнт Эквадора Гільерма Ласа заклікаў суайчыннікаў захоўваць спакой, дадаўшы, што «брыгады надзвычайных сітуацый мабілізуюцца, каб аказаць усю сваю падтрымку пацярпелым»[14].
Зноскі
- ↑ а б в National Earthquake Information Center. M 6.8 – 10 km NNW of Baláo, Ecuador . United States Geological Survey (18 сакавіка 2023).
- ↑ Southern Ecuador earthquake kills at least 12 (18 March 2023).
- ↑ а б Fuerte temblor en Ecuador deja al menos 16 muertos (ісп.) (19 сакавіка 2023).
- ↑ а б Adam Durbin. Ecuador earthquake kills at least 15 people . BBC News (19 сакавіка 2023).
- ↑ Gutscher, M.-A.; Malavieille; Lallemand; Collot. Tectonic segmentation of the North Andean margin: impact of the Carnegie Ridge collision. pp. 255–270. http://www.gm.univ-montp2.fr/spip/IMG/pdf/Gutscher-EPSL99-Andes.pdf. Retrieved on 24 August 2010.
- ↑ Eguez, A.. Database and Map of Quaternary faults and folds of Ecuador and its offshore regions . USGS Open-File Report 03-289 2–3.
- ↑ Un terremoto de magnitud 6,5 deja al menos 14 muertos en Ecuador . El País (18 сакавіка 2023).
- ↑ SitRep no. 04 - Sismo Balao, Guayas (ісп.). www.gestionderiesgos.gob.ec.
- ↑ Al menos 13 muertos tras un terremoto de magnitud 6,5 en la zona costera de Ecuador (18 March 2023).
- ↑ Sismo en Tumbes EN VIVO: Terremoto de 7 grados alertó a los pobladores de Zarumilla y el epicentro fue en Ecuador (18 March 2023).
- ↑ Videos y fotos del temblor de 7 grados en Tumbes que tuvo su epicentro en Ecuador (18 March 2023).
- ↑ Sismo de Ecuador causó pánico, heridos y daños en norte peruano (18 March 2023).
- ↑ MOVIMIENTO SÍSMICO DE MAGNITUD 6.7 REFERENCIA EN EL DISTRITO DE ZARUMILLA - TUMBES (19 March 2023).
- ↑ Durbin. Southern Ecuador earthquake kills at least 12 (18 March 2023).