Злата Іонаўна Ліліна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Злата Іонаўна Ліліна
Род дзейнасці рэвалюцыянерка, журналістка, педагог, дзяржаўны дзеяч, палітык
Дата нараджэння 15 студзеня 1882(1882-01-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 28 мая 1929(1929-05-28) (47 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Муж Рыгор Яўсеевіч Зіноўеў
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Злата Іонаўна Ліліна (15 студзеня 1882, ДруяДрысенскі павет, Віцебская губерня — 28 мая 1929, Ленінград) — рэвалюцыянерка, дзеяч міжнароднага жаночага руху, педагог.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 15 студзеня 1882 года ў Друі. Дзіцячыя гады прайшлі ў Друі.

Першапачатковую адукацыю атрымала ў Рызе ў гімназіі. З 1900 года пачала займацца рэвалюцыйнай дзейнасцю; у далейшым працавала настаўніцай, была слухачкай медыцынскіх курсаў у Швейцарыі, знаходзілася на партыйнай рабоце ў Віцебску, Елізаветградзе, Пецярбургу. У 1906—1917 гадах у эміграцыі разам з мужам Р. Я. Зіноўевым (Радомльскім) яна прымае актыўны ўдзел у дзейнасці арганізацыі бальшавікоў, вядзе антываенную прапаганду, займаецца праблемамі міжнароднага жаночага руху, пазней уваходзіць у рэдкалегію жаночага часопіса «Работница». Удзельніца Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года ў Петраградзе.

Пасля рэвалюцыі 1917 года набывае шырокую вядомасць як арганізатар педагагічнай работы. Прапанавала новыя канцэпцыі савецкай школы, выдала шэраг навуковых прац, у тым ліку і мастацкія творы для дзяцей.

3 1920 года — загадчык Петраградскага губернскага аддзела народнай асветы, член Петраградскага губкама РКП(б) і губвыканкама, выкладчык педагагічнага інстытута імя А. I. Герцэна.

Да апошніх дзён жыцця займалася праблемамі савецкай педагогікі.

Памерла 28 мая 1929 года ў Ленінградзе.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Карніловіч, Э. Ліліна Злата Іонаўна / Э. Карніловіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.]; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1997. — Т. 4 : Кадэты-Ляшчэня. — С. 368.
  • Ліліна Злата Іонаўна // Браслаўская звязда. — 2006. — 25 лют. — С. 3.
  • Ліліна Злата Іонаўна // Імёны. Асобы. Лёсы: ураджэнцы Віцебшчыны ў далёкім і блізкім замежжы / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. — Мінск : Літаратура і мастацтва, 2012. — С. 177.
  • Ліліна Злата Іонаўна // Нашы землякі ў далёкім і блізкім замежжы : біяграфічны даведнік / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. — Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2007. — С. 104.
  • Ліліна Злата Іонаўна // Памяць: Браслаўскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: К. В. Велічковіч [і інш.]; уклад. К. С. Шыдлоўскі; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : Паліграфафармленне, 1998. — С. 595.