Злучаныя Штаты Іанічных Астравоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Брытанскі прыязны пратэктарат
Злучаныя Штаты Іанічных Астравоў
Ηνωμένον Κράτος των Ιονίων Νήσων
Stati Uniti delle Isole Ionie
Сцяг
Сцяг
Ionian Islands.svg
Тэрыторыя рэспублікі займала 6 вялікіх і некалькі малых астравоў у Іанічным моры
< Flag of France.svg
State Flag of Greece (1863-1924 and 1935-1973).svg >
1815 — 1864

Сталіца Корфу
Мова(ы) Грэчаская, італьянская
Афіцыйная мова грэчаская мова і італьянская мова
Грашовая адзінка Абол (18181833)
Лепта (18331864)
Плошча 2.659 км² (1864)
Насельніцтва 236 тыс. (1864)
Форма кіравання Рэспубліка
Commons-logo.svg Злучаныя Штаты Іанічных Астравоў на Вікісховішчы

Злучаныя Штаты Іанічных Астравоў (грэч.: Ηνωμένον Κράτος των Ιονίων Νήσων, італ.: Stati Uniti delle Isole Ionie) — гістарычная дзяржава, якая існавала з 1815 па 1864. З'яўлялася пратэктаратам Вялікабрытаніі. Пасля ўтварэння Грэчаскай дзяржавы была падорана Вялікабрытаніяй грэчаскаму каралю Георгу I.

Іанічныя астравы на працягу стагоддзяў уваходзілі ў склад Венецыянскай рэспублікі, пакуль па Кампа-Фармійскаму міру 1797 не перайшлі да рэвалюцыйнай Францыі. У 1798—1799 руска-турэцкія сілы выбілі французаў з астравоў, і ўтварылі там Рэспубліку Сямі Астравоў, якая праіснавала з 1800 па 1807. Пасля гэтага Францыя зноў анексавала Іанічныя астравы, і яны ўвайшлі ў склад яе ў якасці Ілірыйскіх правінцый.

2 кастрычніка 1809 брытанцы разбілі французскі флот каля Закінфа, і захапілі астравы Закінф, Кефалінія і Кітыра. У 1810 яны занялі Лефкас. Корфу заставаўся пад французскім валадарствам да 1814.

Венскі кангрэс санкцыянаваў перадачу астравоў пад «прыязны пратэктарат» Вялікабрытаніі. Вялікабрытанія ўсталёўвала там ваенную адміністрацыю, а Аўстрыйская імперыя гарантавала астравам роўны з Вялікабрытаніяй камерцыйны статус. 26 жніўня 1817 была зацверджаная Канстытуцыя Мэйтлэнда, у адпаведнасці з якой утваралася федэрацыя сямі астравоў, а сэр Томас Мэйтлэнд (англ.) станавіўся яе першым Лордам высокім камісарам (англ.).

29 сакавіка 1864 Вялікабрытанія, Грэцыя, Францыя і Расія падпісалі ў Лондане дагавор, пасля ратыфікацыі якога вострава павінны былі перайсці Грэцыі. 28 мая Лорд высокі камісар выдаў пракламацыю пра аб'яднанне Іанічнай рэспублікі з Каралеўствам Грэцыя.